Sunday, November 9th, 2008

N.R.M. НА ІРЫНІНСКАЙ

8 лістапада ў Гомелі адбыўся канцэрт N.R.M. Гады ў рады я пацёгся на Ірынінскую. На ўваходзе ў мяне канфіскавалі квіток і ў прамянях ультра-фіялету бэцнулі на правую руку вышэй запясьця невідочную пячатку. Да пазначанага на квітку і афішах пачатку канцэрта заставалася яшчэ амаль цэлая гадзіна. Вэстыбюль быў амаль пусты. Трохі тэкста. Фотак болей. )
(22 comments | Leave a comment)

Tuesday, November 4th, 2008

ЧЫРВАНАПУЗЫЯ НАСТАЛЬГАТАРЫ І НАШ ІМ АДКАЗ

Ня знаю, як там у сталічным Менску, а ў Галацічаску глямурныя клюбы запрашаюць адзначыць сьвята кастрычніцкай рэвалюцыі:
Кастрычніцкая рэвалюцыя як нагода падзёргаць дупай

На правым плякаце зьнізу прыпіска:
Стукнутыя поўным зборам твораў Леніна

Мабыць, жартуюць. Ну і няхай жартуюць. А мы пойдзем іншай дарогай:
NRM
(5 comments | Leave a comment)

Tuesday, January 22nd, 2008

N.R.M. „QUÄLE-RETTE“

Зь нямецкай у мяне швах. Рыхтык, як у некаторых зь беларускай. Спадзяюся, што камрады, спрактыкаваныя ў нямеччыне, ня будуць дужа наракаць на плён маёй сьціплай працы па перастварэньню песьні N.R.M. "Катуй-ратуй" на мову Шылера і Гётэ :-)

N.R.M. „QUÄLE-RETTE“
Die Tage zeigen den tollen Trick
Fühlst du die Augen?
Das guckt der Krieg
Wir sind die Geisel der Gegenwart

Quäle mich bitte nicht,
und rette mich, und quäle mich
und rette mich, und quäle mich
und rette mich, und quäle mich
und rette mich

und so weiter und so fort )
(15 comments | Leave a comment)