Заўважыў, што
Ксюха цытуе часьцей
Волю, чым Францішка Багушэвіча. Канечне, яна мае права цытаваць каго захоча. Але нешта мне стала крыўдна за Багушэвіча. Радкі зь яго вершаў і сёньня прыдаліся б да аздабленьня пэўных жыцьцёвых сытуацыяў. Прапаную сьціслы слоўнічак цытат з тлумачэньнем, дзе/як іх можна было б выкарыстаць.
Эх, скручу я дудку! – як рэакцыя на нечую нерэальную пахвальбу ці абяцанкі.
Дурны мужык, як варона! – сякерка для любой фэміністачкі.
Ці мельнік цкаваў, ці крычала кабетка? – як пытаньне-удакладненьне для тых, хто любіць хлусіць.
Ды скінь скурку, дабрадзею, бо зубкі відаць – у гутарках з рознага кшталту пярэваратнямі, якія ўдаюць зь сябе дбайцаў маральнасьці.
Сваталі ж мне ў прыймы новую хату – як адказ на загадзя падманную зьдзелку.
Не люблю я места (па-расейску – горад) – дэвіз кожнага зацятага агратурыста.
Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе! – тыпу "панаехалі".
Маскалі ж у вёсцы яшчэ не паснулі – у кожным выпадку, калі расейцу (падрасейцу) засьвярбела.
От-от задратуе! – калі пра нешта нагадваюць шмат разоў, хаця і аднаго разу было замнога.
Кепска будзе! – можна ўжываць замест фразы "что-то я очкую".
Кідаюць двары, на Парыжу глядзяць – адказ на пытаньне: "А што яны робяць?", калі і без пытаньня відавочна, што ЯНЫ проста ні халеры ня робяць.
Маліся ж, бабулька, да Бога – зварот да тых, хто любіць зудужа часта расказваць пра сваіх куміраў.
Гл. таксама пост Ксюхі.