Friday, April 24th, 2009

ДЛЯ ВАС ЦІКАЎНЫЯ!

У рамках тыдня самазакаханасьці прапаную ўсім ахвочым невялічкую віктарыну.

1. У кнізе этнографа і фальклярыста Часлава Пяткевіча "Рэчыцкае Палесьсе" зафіксавана наступнае перайманьне голаса адной з птушак: "Хаць прадай балахон да купі кажух! Хаць прадай балахон да купі кажух!" Што гэта за птушка?

2. Якое значэньне паводле "Словаря белорусского наречия" Івана Насовіча мае слова "насоў"?

3. У "Энэідзе навыварат" сустракаецца такі пасаж:

А храпу с щолакам абмыла,
Кужельный вздзела балахон,
Папряник в хусточку влажила,
Пашла к Зявесу на паклон.

Пра якую багіню ідзе гаворка?

4. Разгадайце шараду (2001):

Наперад тое ж, што й адзнака,
ускрык адчаю апасьля,
вядомай Лізы не імя,
але зваротак без пачатку.
і прыканцы адметны гук
у беларускім вымаўленьні.
А разам, кінуўшы сумненьні,
убачыш, хто твой лепшы друг.


5. Разгадайце рэбус:

Рэбус

Bonus. Пазл "Зьбяры Балахонава. Калі хочаш".

Бонус там )
(6 comments | Leave a comment)

Saturday, October 25th, 2008

КАНТЭНТ НЯ БЛЕШЧЫТ ПАД ЛУНОЙ...

Знайшоў сярод кэшаваных старонак neopolis.by агляд "Беллит дот ком", прысьвечаны сеціўнай літаратуры Беларусі. Там пра шмат каго гаворыцца. У т.л. прыгадваюць і вашага найніжэйшага а пакорлівага служку:
Активный интернет-юзер Сергей Балахонов, демонстрирующий в своем творчестве постмодернистский взгляд на события белорусской истории, имеет в распоряжении весьма неплохой с точки зрения дизайна сайт, не блещущий, однако, обилием тематического, то есть литературного контента.
Дзіўна чытаць такія дыфірамбы ў адрас сайта, які быў зроблены за пару шакалядак. А вось наконт яго літаратурнага напаўненьня аўтар агляду Алесь Сухадолаў мае бясспрэчную рацыю. Па сутнасьці на "Тэзэі" пераважна зьмяшчаюцца навіны, а новых твораў там вобмаль - звычайна тое, што "перадрукоўваецца" з гэтага блогу. Зь іншага боку аўдыторыя майго блогу значна шырэйшая за аўдыторыю сайта. Таму было б досыць глупа першасныя публікацыі твораў рабіць на "Тэзэі".

"Тэзэй" выступае хутчэй у якасьці гэткага архіву навін і творчых навінак, а не як дынамічны самадастаковы сеціўны літчасопіс. Нейкія зьмены ў такім стане рэчаў мусова спавадуюць чарговы крызіс блога, а мне б гэтага вельмі не хацелася. Калі ў вас ёсьць якія-небудзь ідэі што да напрамкаў разьвіцьця сайта маёй творчасьці, я з задавальненьнем вас выслухаю.
(8 comments | Leave a comment)

Sunday, October 12th, 2008

КРУКІ ПРЫЛЯЦЕЛІ

Мне вельмі падабаецца постсавецкая Ўкраіна. Падабаецца ня толькі за ўкраінскую мову, якая працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі ў розных сфэрах жыцьця грамадзтва, але яшчэ і за тое, што ўкраінцы прадэманстрвалі выдатную здольнасьць ператвараць насьмешкі/анэкдоты/стэрэатыпы адносна сябе і сваёй краіны ў пазітыўныя брэнды (згадайма хаця б знакамітае сала ў шакалядзе).

І вось жа мне падумалася, што апошнія чатыры гады я дзейнічаў акурат па украінскіх рэцэптах, ператвараючы ці ня кожныя нядобразычлівыя выпады ў бумэранг, які вяртаўся да агуднікаў і біў іх бязьлітасна ў лоб. Многія бачылі ў такіх фокусах маю самазакаханасьць і то нашэптвалі, то крычалі ў мэгафон пра гэта, нават не спрамогшыся павыцёгваць дубовыя бярвеньні з-пад уласных кантактных лінзаў. Рабілі яны сваю ліхую справу так добра і старанна, што я сам быў засаромеўся ўласных учынкаў і скурчыўся ад болю, палічыўшы сябе безнадзейна хворым. Грамадзкая думка, маць яе пройбу з кліньнем...

Аднак пару дзён таму ў начы я высьніў, як па небу ляцяць алені запрэжаныя ў сані, на якіх сядзелі чукчы і ляскалі пугамі. Іх было дзясяткі, калі ня сотні. Яны ляцелі нізка над зямлёй у бок Навабеліцы. Было ў гэтым відовішчы столькі марнасьці, што давялося прачнуцца і колькі дзён разважаць пра значэньне высьненага. Уражаньне марнасьці нікуды не зьнікала. Таму акурат марнай я і ахарактарызаваў лінію паводзін, якую абраў тры тыдні таму. Самабічаваньне – не вырашае праблемы існаваньня злых языкоў і варожых падкопаў. Супраць іх няма іншых сродкаў, акром самапавагі і самаіроніі, якія ў перамешку даюць той самы чароўны кактэйль, што нашы варажэнькі называюць самазакаханасьцю.

Крукі вярнуліся. Літасьці ня будзе.

Цалую ў дзёсны, мае каханенькія.
(26 comments | Leave a comment)

Tuesday, September 23rd, 2008

ДЗІЎНЫЯ ГРАБЛІ САМАЗАКАХАНАСЬЦІ

Паколькі я "яшчэ і тупы", а кампэтэнтны спэцыяліст адказу не дае, дык хочу паспадзявацца на народную мудрасьць, пытаючыся ў вас:

1) што такое самазакаханасьць, у чым яна праяўляецца?
2) як вызначыць яе памеры?
3) чаму, калі [info]balachon у сваім блогу канстатуе пэўныя факты ўласнага жыцьцёва-творчага дыскурсу і пэрыядычна спрачаецца зь нечай безапэляцыйнасьцю, дык гэта называецца самазакаханасьцю, а калі ж уласны жыцьцёва-творчы дыскурс на старонках свайго ЖЖ прэзэнтуе [info]maryjka_ і рэгулярна ўбольваецца з нагоды нявыплаты ганарараў за перадрукі ейных ЖЖ-пастоў, дык гэта мянуецца нормай і барацьбой за справядлівасьць?

Нешта ня сточваюцца канцы з канцамі. Як ты гэтыя граблі ні круці...
(9 comments | Leave a comment)