Friday, July 3rd, 2009

МАЕ ПРЫКАЗАНЬНІ



10 прыказаньняў скамароха
1. Хочаш, каб не паверылі – пішы праўду.
2. Хочаш, каб паверылі – выдумляй, што хочаш, і пішы.
3. Перадзірай любыя ўпадабаныя песьні.
4. Не кранай мікрафона, пакуль не адчуеш, што безь яго, як без вады.
5. Вучы ляляк казаць больш блытана, чым ты думаеш сам.
6. Фатаграфуй – можа выпадкова здымеш Бога.
7. Фільмуй – гэта, прынамсі, забаўна.
8. Фліртуй – каму трэба, той пасьмяецца.
9. Скачы – бальшыня і так пэўная, што ты даты.
10. Не бяры да сэрца, бо ўсім гэта да сракі.
(11 comments | Leave a comment)

Wednesday, July 1st, 2009

ТВОРЧАЕ СТАЛЕНЬНЕ

У юнацтве імкнуўся атаясаміць каханую дзяўчыну з вобразам пэўнай літаратурнай гераіні. Цяпер, калі і зьяўляецца тая, якую язык паварочваецца назваць каханай, найхутчэй робіш яе прататыпам гераіні сваіх патэнцыйна верагодных твораў.
(13 comments | Leave a comment)

ЛІЧБАВАЕ ПАРАЗУМЕНЬНЕ

Бываюць дні, калі нават Winamp цябе не разумее.
(4 comments | Leave a comment)

Friday, April 3rd, 2009

БАІ БЕЗ ПРАВІЛАЎ

Сяргей Балахонаў

За дзесяць хвілін да бойкі.
(15 comments | Leave a comment)

Friday, March 20th, 2009

САМАСТРЭЛ СПАНТАННЫ

Сяргей Балахонаў. Самастрэл спантанны

Так, гэта selfshot. Так, я ў кухвайцы, а на галаве маёй шапка "Спорт".

+2 )
(59 comments | Leave a comment)

Monday, March 16th, 2009

МАСКІРОВАЧКА

Аляксандар Лаўрэнавіч Балахонаў Сяргей Аляксандравіч Балахонаў

На першым здымку мой бацька падчас службы ў савецкім войску пад Волагдай (1973-1975 гг.). На другім - я ўласнай пэрсонай у час перадыху ад службы ва ўнутраных войсках Беларусі (2000 г.). Мне вельмі карцела тады зрабіць рэмэйк паводле бацькінай армейскай фатаграфіі. І я яго зрабіў. Атрымліваецца, што гэта было зроблена за восем гадоў да канцэптульнага праекту "Бацькі і дзеці: Generation gap адмяняецца?" мультымэдыйнага часопісу "34".
(17 comments | Leave a comment)

Saturday, February 7th, 2009

ВЯЗЕНЬ УЛАСНАГА СУМЛЕНЬНЯ І СОБСКІХ МІКРАЦЯЎ

Прысяга ў в/ч 7404. Баранавічы, 2000 г.

+2 таксама без глямуру )
(61 comments | Leave a comment)

Tuesday, January 13th, 2009

ДЗЯДЗЬКА ТЭЗЭЙ

Дзядзька Тэзэй

Прыблізна гэтак я і выглядаў 2 студзеня 2009 г.
(44 comments | Leave a comment)

Tuesday, January 6th, 2009

БАЛАХОНАВЫ

Балахонавы (1978?)

1978 г. Гомель
(9 comments | Leave a comment)

Wednesday, December 31st, 2008

АПОШНІ ДОПІС 2008 ГОДА

Тата, я, мама. Напярэдадні новага 1978 года. Вёска Рэчкі. Хата дзеда Лаўрэна

Сябры! Віншую з Новым Годам! Паздароў вас Божа!

На фота: тата Аляксандар Лаўрэнавіч Балахонаў, я, матуля Сьвятлана Андрэеўна Балахонава ў хаце дзеда Лаўрэна Данілавіча Балахонава; вёска Рэчкі, канец 1977 г.
(2 comments | Leave a comment)

ПЕРАД НОВЫМ 1978 ГОДАМ...

Я і мама. Напярэдадні Новага 1978 года. Вёска Рэчкі. Хата дзеда Лаўрэна

Я і мама. Кілім, мяркую, вам таксама спадабаецца.

Канец 1977 г. Вёска Рэчкі.
(6 comments | Leave a comment)

Tuesday, December 30th, 2008

НА ЛЁТНЫМ ПОЛІ

На лётным полі. Вёска Рэчкі 1977 г.

Вёска Рэчкі, 1977 г.
(31 comments | Leave a comment)

Monday, April 28th, 2008

ЯШЧЭ ТРОХІ WIKI

Нечакана ў другой беларускай Вікіпэдыі (той, што трымаецца афіцыйнага правапісу) зьявіўся артыкул пра Вашага пакорлівага а найніжэйшага служку. Як высьветлілася, з гэтым расстараўся [info]maksim_l і зрабіў гэта 24 красавіка, то бок на мой дзень народзінаў. Вялікі дзякуй за сюрпрыз!
(4 comments | Leave a comment)

Monday, October 8th, 2007

МОРСАВЫ НАСТРОЙ

Сёньня ад дзяўчыны пачуў наступнае: "Каждый раз, когда я слышу J:МОРС, то вспоминаю вас, Сергей Александрович". Што адкуль бярэцца?
(36 comments | Leave a comment)