Friday, October 9th, 2009

Бег працягваецца

Галасуем за гурт Naka!

Код банера:
(4 comments | Leave a comment)

Tuesday, September 29th, 2009

Eins, Zwei, Polizei



Хто-небудзь гэта памятае?:)

А якія яшчэ заходнія танцавальныя хіты 90-х вы можаце прыгадаць?
(53 comments | Leave a comment)

Saturday, September 26th, 2009

Слухаў з няпэўнасцю

Naka Бяжы

Дарма што ўсе чатыры песні праекту «Тузін. Перазагрузка», да перастварэння якіх на беларускую спрычыніўся я, шчасліва перавандравалі ў наступны тур чарта «Тузін гітоў», я вымушаны выбраць асабістага фаварыта з іх. Гэта песня «Бяжы» гурта Naka, што, як выявілася, прыйшлася да спадобы многім маім фрэндам. Я не заклікаю да выкшталцонай актыўнасці. Я проста прашу збольшага рэгулярна заходзіць на старонку галасавання і аддаваць свой голас за песню, якая не можа не кранаць.

Канчатковы варыянт перакладу (той тэкст, які ўрэшце спяваецца):

Бяжы
Слухаў з няпэўнасцю, сэрца ужо маўчыць,
І на адлегласці ўсё пра цябе крычыць,
Выдумаў існае, ўзяў міласэрнасцю,
Толькі вось я ад цябе зноў на адлегласці.

рэшта перакладу )
(12 comments | Leave a comment)

Friday, September 25th, 2009

Не чакаў, як і вы...

Абеларушаная мной песня гурта Нестандартны Варыянт «У неба» перамагла ў першым туры новага музычнага сезона на партале «Тузін гітоў». Рэперы ўсцешаныя сотням станоўчых водгукаў, якія яны атрымалі праз сацыяльныя сеткі. Хацелася б і мне падзяліць гэтую радасць. Ды нешта не атрымліваецца. Чаму? Здагадацца вельмі проста.
(13 comments | Leave a comment)

Thursday, September 24th, 2009

Каб паліць каласы пад сярпом тваім

Сябры, прызнавайцеся, хто слухаў пасмяротны альбом гурта Глюкі «Idyjatyzm»? Ён атрымаўся проста шэдэўральным. Я схіляю голаў перад магілёўскімі хлопцамі за майстэрскае балансаванне паміж сцёбам і надрывам. Не магу зразумець чаму, але атрымалася вельмі праўдзіва. Да таго ж сярод адзінаццаці песень альбому практычна ўсе з'яўляюцца хітамі. Яшчэ ўчора я не мог даць веры крытыкам, якія казалі пра гэта. Сёння я пераканана заяўляю пра гэта сам. Мяркую, што яшчэ не аднойчы ў згадках пра айчынную рок-музыку нашых часоў, будуць паўставаць шкадаванні з нагоду хуткага распаду Глюкаў.
(19 comments | Leave a comment)

Saturday, September 12th, 2009

Дванаццаць абеларушаных

Тузін. Перазагрузка

«Тузін» перагрузіўся. І ў першым туры новага музычнага сезону прэзентуюцца абеларушаныя песні небеларускамоўных гуртоў і выканаўцаў Беларусі. Залікаю ўсіх, хто яшчэ не азнаёміўся з цікавай, можна нават сказаць парадаксальнай, дванаццаткай песняў і аддаць свае галасы найлепшым з вашага пункту гледжання: чарт парталу «Тузін гітоў».

Пакуль я наўмысна не агітую за песні, да перакладаў тэкстаў якіх спрычыніўся сам. Гэта будзе потым.
(13 comments | Leave a comment)

Friday, September 11th, 2009

Збеларушаны рускі рок: Naka «Бяжы» (mp3)

Naka. Анастасія Шпакоўская

Вось і апошняя песня праекту «Тузін. Перазагрузка». Гурт Naka, які грае ў стылі рускага року, пераспяваў па-беларуску сваю песню «Беги». Пераклад, недзе з месяц таму, у рэжыме хуткай дапамогі зрабіў я. Арыгінал мяне ўразіў. Таму без увагі на цяжкасці перакладу, супраціў тэксту і іншыя клопаты я здолеў абеларусіць тэкст за два з паловаю дні. Пераклад быў даволі цёпла ўспрыняты салісткай Анастасіяй Шпакоўскай і іншымі ўдзельнікамі гурта, хаця з ранейшым перакладчыкам паразумення так і не было знойдзена.

Беларуская версія адрозніваецца пэўнай непрычаснасцю. Анастасія з гэтай нагоды сказала: «...мне падалося, што мова тут загучала жорстка і прынцыпова, у адрозненне ад расійскай». Слухачам, якія паспелі пазнаёміцца з рускамоўным арыгіналам, будзе даволі цяжка пераключаць у главе тумблер, каб адразу ж станоўча ўспрыняць песню ў перакладзе. Але праслухаўшы яе некалькі разоў, гэта ўсё-ткі ўдасца зрабіць.

Зрэшты, многа людзей будзе слухаць песню «Бяжы» упершыню і менавіта па-беларуску. Зычу адно добрых уражанняў.

Сцягнуць mp3 (3,10 Мб): Naka – Бяжы (музыка гурта, словы – Наста Шпакоўская, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў)

Фота: naka.by
(26 comments | Leave a comment)

Tuesday, August 25th, 2009

ДА СУСТРЭЧЫ, НАШ КАЗАЧНЫ КРОЛІКЪ

Калі ня ведаеце, дык ведайце і не кажыце, што ня ўведалі! Трусік з глухой пушчы працягвае свае чараўніцтвы:
Юры Дземідовіч пры запісе сваёй песьні не наважыўся засьпяваць пра “чароўнага трусіка”, пакінуўшы ў прыпеве слова “кролік”. “Зусім не ляжыць у мяне душа да гэтага “трусіка”, не звыкся я да гэтага слова”, - патлумачыў 13-гадовы сьпявак.
Такім чынам, вы не пачуеце песьню пра чароўнага трусіка, а пачуеце пра чароўнага кроліка. Плюсік зноў стане нолікам.

Верагодна, што з гэтым трусікам ня ўсё так проста. Ёсьць усе падставы меркаваць, што жыве ён у Белавежская пушчы ўжо колькі сотняў год. І што ён ад самага пачатку быў ня трусікам, а кролікам. Калі верыць "Гістарычнаму слоўніку беларускай мовы" (Мінск, 1996. Вып. 16. С. 167), то ў старабеларускай мове слова кроликъ мела значэньне 'каралёк, правіцель невялікай дзяржавы'. Пэўна акурат пра такога валадарчыка, манарха пушчанскага княства, і апавядаецца ў песьні Юры Дземідовіча.

Можа кроліку зь Юравай песьні і няма над кім валадарыць. Ды не бяды. Мы ж цудоўна памятаем прэцэдэнты. Згадайма, караля зь першага астэроіда, які наведаў Маленькі Прынц з казкі Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры (цікава, ці пісаў казкі Юры Гагарын?). Зрэшты, вувучэньне лаціны годны занятак любога караля незалежна ад памераў яго дзяржавы ды іншых атрыбутаў улады. Да сустрэчы, чароўны кролік.
(10 comments | Leave a comment)

Wednesday, August 19th, 2009

МАМА І RAMMSTEIN

Слухаем з мамай Rammstein. Дакладней, адну зь песьняў, якую выбраў вінамп. Мама кажа: "Нешта адна музыка, а слоў нячутна". Тлумачу, што гэта ўступ, а потым будуць словы па-нямецку. Пачынаю перакладаць тэкст пра каханьне, некаханьне і спыненыя гадзіньнікі. Мама з разуменьнем ківае галавой. Я ж паведамляю, што ў прыпеве на слых важны ня столькі сэнс фраз, колькі тое, як некаторыя зь іх лашчаць вуха. Акурат саліст заводзіць панылае нямецкае: "Wo bist du? Wo bist du?" Мама рэагуе мамэнтальнай усьмешкай.
(19 comments | Leave a comment)

Tuesday, August 18th, 2009

ТУЖЛІВЫЯ ПЕСЬНІ

Фрэнд [info]trill_i_poot называе песьні, якія для яго "останнім часом сумні".

Назаву і я дзесяць тужлівых песьняў, якія мне здараецца слухаць у розным настроі:

1. Deep Purple - Soldier Of Fortune
2. Joe Dassin - Et Si Tu N'existais Pas
3. Scorpions - Holiday
4. Frank Duval - Tuoch My Soul
5. Riccardo Fogli - Storie Di Tutti I Giorni
6. ELO - Ticket To The Moon
7. Simon & Garfunkel - The Sound Of Silence
8. Depeche Mode - Little 15
9. Кино - Легенда
10. Плач Єремії - Коли до губ твоїх
11. Muse - Absolution
12. Poets of the fall - Late goodbye
13. Radiohead - Creep
14. Radiohead - Dollars And Cents
15. Rammstein - Amour
16. Placebo - Broken Promise
17. Зьміцер Вайцюшкевіч - Я ішоў да цябе
18. Віртуальныя тэхналёгіі - Никто не ждет
19. Ранетки - Зима
20. KRYVAKRYŽ - Быў я эпасам (Buvau epas)

Можаце таксама падзяліцца.
(Leave a comment)

Thursday, July 16th, 2009

ДЭПРЭСІЎНЫ ТУЗІН АД МЯНЕ

На "Тузіне гітоў" скончылася першая частка марлізонскага балета падвядзеньня музычных вынікаў году. З 69-ці песьняў музычныя рэдактары шасьці беларускіх радыё-станцыяў абралі 39, і яшчэ адна песьня была далучана самой рэдакцыяй "ТГ". Чакаем пачатку мэга-туру па вызначэньні лепшай песьні 2008/2009 музычнага году. Ён стартуе ўжо заўтра.

Я ж хацеў назваць свой асабісты тузін песьняў, якія з усіх 69-ці мне імпануюць найбольш. Падаю іх у трохі зьбітым альфабэтным парадку: акурат у такой пасьлядоўнасьці прызвачаіўся іх слухаць цягам апошніх тыдняў.

1. Dа! Бл…Параноя
2. FickusPerpetuum mobile
3. GlofiraРух часу
4. J:МОРСНе здавайся
5. KRYVAKRYŽСьвету толькі зачын
6. NevmaХутка
7. Разьбітае сэрца пацанаРозавы закат
8. Re1iktБрудная дзяўчына
9. StёklaДа сэрца
10. VinsentАдыходзяць караблі
11. AvanaАнёлы
12. Адыс АбэбаДзеці

У цэлым атрымалася даволі дэпрэсіўная дванаццатка з намёкам на катарсіс у самым канцы. Да таго ж, у выніку выявілася, што прынамсі чатыры гурты з майго сьпісу маюць простае ці ўскоснае дачыненьне да Гомелю. Практычна ўсе песьні з майго сьпісу я ўжо расьцягнуў на цытаты, а нейкія зь іх нават курняўкаю пад настрой. А настрой вельмі зьменлівы, як надвор'е гэтым летам ці як сьцежкі каханьня штодня.
(4 comments | Leave a comment)

Sunday, June 14th, 2009

ПЕСЬНЯ ПАСЬЛЯ ЦЕМРЫ


Выкананьне атрымалася так сабе. Гэта недзе пасьля трох гадзінаў адсутнасьці электрычнасьці і ўручэньня атэстатаў у цемры, калі за вокнамі віравала жудасная непагадзь. Усе перахваляваліся, і я ў гэтым таксама ня быў нейкім выняткам. Сьвятло колькі разоў запальвалася, а потым зьнікала. Гадзін у адзінаццаць вечара я сказаў: "Этыс, атыс, аніматыс", і электрычнасьць нарэшце вярнулася, каб больш цягам выпускнога вечара не зьнікаць.

Відэафайл важыць парадку 16 Мб. Зьмяншаў, зьмяншаў арыгінал памеру 450 Мб, але так да памяркоўнае вагі і ня зьменшыў.
(32 comments | Leave a comment)

Thursday, June 11th, 2009

ТОЛЬКІ КАХАНЬНЕ

Заўтра чарговы выпускны вечар. Пасьля пэўных роздумаў і пошукаў я вырашыў, што буду выконваць песьню Depeche Mode "Freelove" у беларускім перакладзе, што колісь быў зьдзейсьнены (ня мной) для трыб'юту "Personal Depeche". Скажэце, калі ласка, ці ведаеце Вы яшчэ аднаго настаўніка ў Беларусі, які сьпявае на школьным выпускным нешта беларускамоўнае, што не зьвязана з т.зв. "айчыннай эстрадай"?
(21 comments | Leave a comment)

Friday, May 22nd, 2009

ЦУДНАЯ БЕЛЬ, ЭМАНЮЭЛЬ...

Чарговы падкаст: я нарэшце наважыўся агучыць сваю перапеўку песьні да кінафільма "Эманюэль". Прашу паставіцца да выніка з усьмешкай.

Сьцягнуць хатняе аўдыё "Сьпеў да Эманюэль" (3,02 Мб)
(13 comments | Leave a comment)

Friday, April 17th, 2009

ІНЖЫНЕРЫЯ ПЕРАЗАГРУЗКІ

Удзельнічаю ў праекце "Тузін. Перазагрузка". Перакладаю кампазыцыю "В небе" вось гэтых сур'ёзных чувакоў:

Міх і Базыль. Нестандартный вариант

Калі хто ня ў тэме, падкажу, што гэта Міх і Базыль з гурту Нестандартный вариант. Падрабязнасьці на Тузіне гітоў.
(Leave a comment)

Monday, April 13th, 2009

ДЗЕСЬЦІ НА ПАЎДНЁВЫМ УСХОДЗЕ БЫЦЬЦЯ

Тайпаць чужыя словы і слухаць Radiohead.
(2 comments | Leave a comment)

Thursday, April 2nd, 2009

БЭКАП СУСЬВЕТУ

Новая песьня J:МОРС "Не здавайся" [4,95 Мб]. Абсалютна іншы Ўладзімір Пугач.
(20 comments | Leave a comment)

Saturday, March 21st, 2009

ПАМЯТНЫЯ СЬЛЁЗЫ АНЁЛАЎ НА ТЛЕ ВЯЛІКАЙ ЛІТВЫ

Песенная вясна нарэшце наступіла. У апошнія дні выпала праслухаць колькі цікавых трэкаў нашых, не забаюся гэтага слова, айчынных выканаўцаў. Дарма што ўсе песьні зусім розныя, яны мне спадабаліся.

1. Сьцяна - Сьлёзы пад дажджом (канцэртны запіс) [6.96 Мб].
Нясьцерпна чакаю студыйнага ўвасабленьня гэтай песьні.

2. Avana - Анёлы [6.21 Мб].
Цікавы жаночы вакал. Цікавы трэк. Дай бог, каб не апошні!

3. Крывакрыж - Великая Литвa [5.27 Мб].
Трэк не для людзей са слабымі нэрвамі і традыцыйным геапалітычным мысьленьнем. На падыходзе альбом. Сайт ужо запрацаваў. Там можна паслухаць (а калі трохі памазгаваць, то нават і сьцягнуць) яшчэ два трэкі. Такога дакладна ў нашай музыцы яшчэ не было.

4. PANaNieba - Мы Памятаем [2.75 Мб].
Душэўны рэп пра сяброўства. Амаль без пантоў. Дай мне краба, сябра!
(24 comments | Leave a comment)

Sunday, March 8th, 2009

ВИЙШОВ ІЗ ТІНІ МРІЙ ЗАКЛЯТИЙ ВОРОГ МІЙ

Анастасия Константиновна Приходько

Дзівам дзіўным скончыўся фінал расейскага адбору на сёлетнюю Эўравізію. У ім перамагла ўкраінская сьпявачка Анастасія Прыходзька. Выконваць на конкурсе яна будзе украінскамоўную песьню "Мамо". Хочацца спадзявацца, што москальчеги не пачнуць вадзіць казла, спрабуючы скасаваць вынікі ці зьмяніць мову песьні.

Дзякуй за інфу: Ultra-Music
(21 comments | Leave a comment)

Monday, February 16th, 2009

VINSENT "ПАЧАТАК"

Альбом Vinsent Пачатак ужо ў продажы!!!
Альбом Vinsent'а "Пачатак" нарэшце ў продажы! Рубон, рэпэры!

Падрабязнасьці на афсайце выканаўца і ў суполцы Ўкантакце (+сэмплер).
(1 comment | Leave a comment)
Previous 20