Tuesday, September 23rd, 2008

ДЗІЎНЫЯ ГРАБЛІ САМАЗАКАХАНАСЬЦІ

Паколькі я "яшчэ і тупы", а кампэтэнтны спэцыяліст адказу не дае, дык хочу паспадзявацца на народную мудрасьць, пытаючыся ў вас:

1) што такое самазакаханасьць, у чым яна праяўляецца?
2) як вызначыць яе памеры?
3) чаму, калі [info]balachon у сваім блогу канстатуе пэўныя факты ўласнага жыцьцёва-творчага дыскурсу і пэрыядычна спрачаецца зь нечай безапэляцыйнасьцю, дык гэта называецца самазакаханасьцю, а калі ж уласны жыцьцёва-творчы дыскурс на старонках свайго ЖЖ прэзэнтуе [info]maryjka_ і рэгулярна ўбольваецца з нагоды нявыплаты ганарараў за перадрукі ейных ЖЖ-пастоў, дык гэта мянуецца нормай і барацьбой за справядлівасьць?

Нешта ня сточваюцца канцы з канцамі. Як ты гэтыя граблі ні круці...
(9 comments | Leave a comment)

Thursday, September 18th, 2008

ПРА ЛІТАРАТУРНА-ЭРАТЫЧНЫ КАЛЯНДАР



З нагоды чарговага туру кастынга-зазывалкі для мужчынак-літаратараў.
(45 comments | Leave a comment)

Friday, July 25th, 2008

ПЛАДОВЫЯ ДРЭВЫ НАШАЙ КРАІНЫ

З рамана Людмілы Рублеўскай "Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію":
З таго, што запісала Разалія, вынікала: яна ўпарта спрабавала выправіць лёс свайго роду, скручаны, як жалезны крыж, у які ўдарыла маланка... Абрэзаць галінку дзедавай ігрушы...

Мы, цынікі-маргіналы, пасьмейваліся: няшчасная Беларусь зацыкленая на пладовых дрэвах. Ігруша на беразе Дняпра з прэлюдыі "Каласоў пад сярпом тваім"... Ігруша з постмадэрновага раману гомельскага літаратара Балахонава, у ствале якой кінутая кабета пахавала труп забітага каханка... І зноў "Імя ігрушы".
Так, як яно ёсьць.
(Leave a comment)