Monday, August 2nd, 2010

НЕ ЗАБУДЗЬ ПРЫДБАЦЬ І КУЛЬТУРНА СПАЖЫЦЬ!

Friday, November 13th, 2009

Спроба беларускіх маскалікаў

Слова ў дарожку
Маскалік – кароткі рыфмаваны дасціпны верш, які ёсць пародыяй на фрагмент «Паланэза Касцюшкі» Райнальда Сухадольскага (1831 г.):

Kto powiedział, że Moskale
Są to bracia dla Lechitów,
Temu pierwszy w łeb wypalę
Przed kościołem Karmelitów.


працяг слова ў дарожку )

Беларускія маскалікі

1.
Хто сказаў, што беларусы
спажываюць мала сала,
той заробіць колькі гузаў
ля сабору Пётры й Паўла.

яшчэ дзевяць маскалікаў )
(13 comments | Leave a comment)

Friday, October 23rd, 2009

Пра бяззубасць беларускай літаратуры

(7 comments | Leave a comment)

Saturday, October 10th, 2009

Рыдлёўкі і скроні

Працытую два ўрыўкі:

1.
скачок, висок
лопаты и виски
прыгни выше
прыгни ниже
помахаешь ручкой

2.
арбуз, арбуз, арбуз
арбуз лежит
блестящая сосулька
над арбузом висит
тут, тут, тут

І спытаю: з якім мастацкім кірункам і якім перыядам вы б звязалі гэтыя радкі?
(2 comments | Leave a comment)

Thursday, October 8th, 2009

Нешта насоўваецца

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Падрабязнасці ў блогу Славы Ахроменкі (з фрагментамі твору) і на сайце «Будзьма».
(7 comments | Leave a comment)

Wednesday, September 30th, 2009

Знакаміты пісьменнік перад будучыняй

1918

Так ён выглядаў у 1918 г. Спадзяюся, усе здагадаліся, хто гэта такі.

Скажыце, дарагія фрэндэсы, калі б вам сустрэўся такі салдацік, вы б закахаліся?
(6 comments | Leave a comment)

Шкадаванне аб паэзіі

Мушу са шкадаваннем канстатаваць, што на гэтым этапе майго жыцця няма ніводнага беларускага паэта, чыя творчасць рэзаніравала б з маёй душой. Калі і ёсць выняткі, дык гэта паасобныя прыклады песеннае паэзіі.
(8 comments | Leave a comment)

Wednesday, July 22nd, 2009

ВЫХАВАНЬНЕ ДЗЯЎЧАТ У ЧЭХІІ



Паглядзеў сёньня чэскі фільм "Výchova dívek v Čechách", які быў зьняты паводле аднайменнага раману Міхала Вівэга. Глядзеў у арыгінале, хаця чэскай мовы зусім ня ведаю. Спадзяваўся збольшага зразумець, бо пару разоў чытаў раман у перакладзе Сяргей Сматрычэнкі ([info]smatrycenka) на беларускую. Так, многае ўспаміналася. Але ж сцэнар і раман усё-ткі адрозьніваюцца. Таму падглядаць у старонкі зь беларускім перакладам было бессэнсоўна. Цікава, што значная частка эпізодаў, зьвязаных са школай у фільме адсутнічае, хаця ў рамане яны выглядаюць вельмі яскрава і камічна. Акторы спадабаліся ня вельмі. У тым сэнсе, што чытаючы раман, я ўяўляў галоўных герояў зусім іншымі. Ці не адзінае выключэньне – Крысьціна Навакава (Kristýna Nováková), якая іграла малодшаю сястру галоўнай гераіні. А ўвогуле мне здаецца, што добра было б зрабіць ня толькі беларускі дубляж гэтага фільма, а і зьняць уласна беларускі рымэйк з усёй нашай настаўніцка-літаратурнай спэцыфікай. Аднак гэта ня больш, чым летуценьні.
(16 comments | Leave a comment)

Friday, July 17th, 2009

МЕСЦА ДЛЯ КНІГ



Інтэр'ер кнігарні Vagabond у Стакгольме (Швэцыя).

Цікава, ці хопіць месца, калі на гэтыя паліцы выставіць па адным найменьні кніг беларускай мастацкай літаратуры, якія выйшлі ў прыватных выдавецтвах за апошнія гадоў пяць ?

Фота: Smånsk Design Studio
(3 comments | Leave a comment)

Thursday, July 16th, 2009

ВЫЗВАЛІЦЬ ДЭРЭША



Учора падчас абмену думкамі з [info]canobe пра творчасьць украінскага пісьменьніка Любка Дэрэша я заўважыў, што некаторыя нашы літаратуразнаўцы, крытыкі і перакладчыкі шкадуюць з нагоды адсутнасьці беларускага Дэрэша. На гэта фрэнд без шкадобы прапанаваў забіраць сабе Дэрэша, а ў выпадку супраціву з боку таго параіў: "Проведите спецоперацию и забирайте насильно". Мне так і ўявілася гэтая беларуская літаратурная група спэцыяльнага прызначэньня, якая адправіцца выканаць місію вызваленьня маладога генія з памаранчавага пекла. Дабраахвотнікі ё? ;)

Фота: Airchinapilot
(18 comments | Leave a comment)

Sunday, July 12th, 2009

КРЫШАДЗЮБ

Стыў Айлет
Крышадзюб

Тэры Тантамаўнт жыў, быццам кацянё, якое караскалася па лесьвіцы. Ён і блізка не ўяўляў, як трэба слушна казаць у той ці іншай сытуацыі. Дый наагул яго разуменьне слушнага і няслушнага выглядала вельмі адмыслова.

– Я набрала вагу?
– Так, дзякуй богу.

На званым абедзе, калі ён узяў двух амараў, зьвёў іх разам і стаў імітаваць іх гутарку – нават тут ён ня здолеў выбзьдзець адпаведнага словаабмену. Людзей перасмыкала ад зьбянтэжанасьці. Іншым разам ён заўважаў, што яго спрабавалі абараніць, але пераважна яму бачыліся расчараванасьць, пагарда, гнеў і нават грэблівасьць.

працяг апавяданьня )
(23 comments | Leave a comment)

Saturday, July 11th, 2009

КНІГІ І АМАТАРЫ

У сьвеце столькі шмат кніг на аматара, што пачынаеш сумнявацца, ці знойдзецца насамрэч столькі аматараў.
(2 comments | Leave a comment)

Wednesday, July 1st, 2009

ТВОРЧАЕ СТАЛЕНЬНЕ

У юнацтве імкнуўся атаясаміць каханую дзяўчыну з вобразам пэўнай літаратурнай гераіні. Цяпер, калі і зьяўляецца тая, якую язык паварочваецца назваць каханай, найхутчэй робіш яе прататыпам гераіні сваіх патэнцыйна верагодных твораў.
(13 comments | Leave a comment)

Saturday, June 27th, 2009

ЧЫТАНЬНЕ І ПЫТАНЬНЕ

Учора на ЦТ па фізіцы мне без дай прычыны здгадаўся эпізод з уроку "Чтения", калі я вучыўся ці ня ў трэцяй клясе.

Мы тады чыталі "рассказик" (а насамрэч, урывак з раману Шолахава), дзе дарослы мужчына размаўляў з хлапчуком і ўвесь час зьвяртаўся да малога на "вы". Нядзіўна, што наша настаўніца Бэла Юр'еўна спытала ў нас, чаму мужчына так рабіў. Яна абвяла клясу строгім позіркам і вылавіла мяне. Цягам усяго школьнага жыцьця настаўнікі выклікалі мяне адказваць на тыя пытаньні, на якія я адказаць ня мог. Так і тут.

– Что Серёжа Балахонов думает? Почему главный герой обращается к мальчику на "вы"?
– Ну... Наверное, этот мужчина был очень вежливым, – выціснуў зь сябе я.

Гэта можа ў цяперашняй школе настаўніца падзяквала б за маю думку і перайшла б да высьвятленьня думак іншых. Але Бэла Юр'еўна адразу ўхмыльнулася і сказала:

– Да при чем тут вежливость! Просто главный герой любит детей. Понятно?
– Понятно, – сказаў я, не разумеючы, з чаго можна здагадацца, што ў "рассказику" гаворыцца пра любоў да дзяцей.
(12 comments | Leave a comment)

МІСТЫЧНЫЯ ФРАГМЭНТЫ БЕЛАРУСКАЙ ПРОЗЫ

Адзін знаёмы гомельскі хлапец зьбіраецца паступаць у ВНУ, дзе на ўступным выпрабаваньні патрэбна прачытаць напамяць паэтычныя і празаічныя творы ці ўрыўкі зь іх. Абітурыент збольшага вызначыўся з тэкстамі, акрамя фрагмэнта зь беларускага празаічнага твора. Яму хацелася б, каб зьмест гэтага твора меў містычны характар. Я яму параіў у якасьці магчымага варыянту "Ладзьдзю роспачы" Уладзіміра Караткевіча і эпізоды, дзе галоўны герой размаўляе са Сьмерцю і гуляе зь ёй у шахматы. Але гэта мая думка і мая прапанова. Можа быць, шаноўныя фрэнды, вы параіце яшчэ нешта? Калі ласка.
(5 comments | Leave a comment)

Friday, June 19th, 2009

ГОЛАЯ ПРАЎДА МУЖЫЦКАЯ

Голая праўда мужыцкая
Тако ж полепшалъ бы грети конець всегда.
“Аристотелевы врата” (XVI ст.)

Петрака ўжо не было, кудысьці сышоў, і яна падумала:
мабыць, у Выселкі, трэба ж прасіць у каго каня, даць рады
той выспе. Іншыя ўжо адсеяліся, а яны не маглі яшчэ ўзараць.
Васіль Быкаў “Знак бяды”

Сіры цаніла беззаганнасьць – тую, якую можна было памераць.
Стыў Айлет “Пісталет Сіры”


Ну, вось і выйшаў “Канец словаў” – каляндар з выявамі сучасных беларускіх літаратараў ... )
(53 comments | Leave a comment)

Monday, May 18th, 2009

АД КНЯЗЯ ІГАРА ДА ВАЛЯНЦІНЫ Г.

Кажуць, што ў англамоўным сьвеце набіраюць папулярнасьць інтэрпрэтацыі клясычнай літаратуры для мікроблогу Twitter, дзе памер паведамленьня абмяжоўваецца 140 знакамі. Сьцьвярджаецца, што на Twitter ушчыльнілі нават 1000-старонкавага «Уліса» Джойса. Вось і я, натхніўшыся магчымасьцямі мікраблогінгу, вырашыў ушчыльніць колькі твораў літаратуры Беларусі розных эпохаў.

Чытаць больш )

Ёсьць што дадаць?
(17 comments | Leave a comment)

Thursday, May 14th, 2009

ПРА ЦЭНЗУРУ НОРАВАЎ

Іван Пташнікаў пра патрэбу меры ў сучаснай літаратуры: "Нам не пашкодзіла б цэнзура нораваў". Не зусім зразумела пра што гаворка. Калі пра спэцыяльную структуру, якая б адсочвала літаратурны працэс і ставіла творам сваё катэгарычнае таўро, дык нічога добрага для літаратуры ад гэтага не дачакаемся. Прыклад украінскай камісіі па справах маралі сьведчыць, што добрымі намерамі забрукаваная дарога ў апраметную. Дык то ж Украіна. Варта падобнай камісіі зьявіцца ў нас, і ў апраметную праляжа не брукаванка, а хуткасная магістраль.
(Leave a comment)

Saturday, March 21st, 2009

ІДЗЕ ВАЙНА СЬВЯТАРНАЯ...

Валера Руселік зрабіў паўнавартасны адказ на эпатажны допіс непрызнанага заходнерускага генія Ціма Скарэнкі:
Крэолы — бы дзеці малыя. Калі баяцца чагосьці вялікага й мацнейшага за іх, яны заплюшчваюць вочы й хуценька-хуценька мармычуць сабе пад нос: «Цябе няма, ты не існуеш — і я цябе не баюся! Беларусаў няма! Беларускай Незалежнасьці няма! Беларускай мовы няма! Беларускай літаратуры няма!.. Не баюся, не баюся, не баюся...». І ўсё адно баяцца. Гэта ж і сапраўды страшна, калі баісься тых, каго не існуе! Прывіды, дэманы, чэрці, беларускія пісьменьнікі — жах!
Мяккавата ў параўнаньні з маім уласным крэатывам на тую ж тэму, але збольшага дасьціпна і трапна. Дзякуй за працяг сьвятарнае вайны за беларускую літаратуру.
(2 comments | Leave a comment)

Sunday, March 15th, 2009

ПАЧВАРНАСЬЦЬ, МЭСІЯНСТВА І РАСА БОЖАЯ

Расейскамяўная літаратура Беларусі – гэта пачварна. Пішу цалкам сур’ёзна, без баламуцтва і кроплі хлусьвы. Я проста зь неймавернай цяжкасьцю спрабую прыгадаць, ці даводзілася мне вывучаць у школе творы падобнага кшталту літаратуры. Здаецца і сачкаваў заняткаў вельмі мала. Але ж не магу прыпомніць, каб мае настаўніцы беларускай ці расейскай літаратуры расказвалі нам пра пісьменьнікаў Беларусі, якія пішуць свае творы на расейскай мове. Вы можаце сказаць, што асобная літаратурная школа існавала яшчэ тады. Выбачайце, калі ласка, але я не хачу называць літаратурнай школай уменьне сядзець адной сракай адразу на двух зэдліках. Расейскамяўныя пісьменьнікі Беларусі – пісьменьнікі ні беларускія, ні расейскія. Вось гэта трэба зразумець. У пасьляшкольныя гады мне патрапляліся ў рукі кнігі такіх неакрэсьленых аўтараў. Мяне хапала толькі на тое, каб прагартаць пару-тройку старонак і смачна пазяхнуць у зьдзіўленьні, што нейкія гаротныя дзівакі без памяці тыражуюць макулятуру. Я хацеў бы зараз назваць іх прозьвішчы, але, на жаль, ніводнае не замацавалася ў галаве. Яно і нядзіўна. Навошта запамінаць стваральнікаў літаратурнае недарэчнасьці?!

Далей )
(51 comments | Leave a comment)
Previous 20