Wednesday, November 4th, 2009

Злы маньяк гуляе на свабодзе



Апошні тыдзень (і асабліва ўчорашняя ноч з сённяшнім днём) схіляе вось да такога аптымістычнага настрою. А якія песенькі ў разгар транснацыянальнай свінагрыпознай панікі пяюцца вам?
(8 comments | Leave a comment)

Thursday, August 21st, 2008

ЁСЬЦЬ ТАКІ СЫНДРОМ

Burnout.
(6 comments | Leave a comment)

Wednesday, April 25th, 2007

ТРУБАДУРЫКА

Яшчэ раз дзякую ўсім, хто так ці інакш спрычыніўся да віншаваньняў з нагоды майго ўчорашняга столькі не жывуць 30-цігодзьдзя! Зараз во ніяк ня змог акілазаць уласную корць пахваліцца падзяліцца адным з оф-ляйнавых віншаваньняў. Шчырае-шчырае. Віншавала Л.

Сярожа, Сярожа!
Ты мой трубадур!
Жадаю, каб цябе пасяціў
амур!
І дзеўка каб добрая адразу знайшлася,
но толькі, каб імя яе не было Насця :)
Да й Юля – імя не вельмі прыемнае,
Дзяўчына павінна быць клёвая, стыльная!
Ай, ладна не будзем аб сумным!
Давай лепш падумаем аб умным:
чаму равен cos2x???
Жартую!
Прабач мае спробы патрубадурыць.
З маімі літ.ведамі толькі хлопцаў дурыць:)
(А гэта ў мяне някепска атрымліваецца)
А калі размову весці сур'ёзна:
Жадаю $ (даляраў) – пабольш,
праблем – паменш,
здароўя – пабольш xn раз,
а яшчэ дзяўчыну (жонку)

патрэбнае падкрэсліць:)
(15 comments | Leave a comment)

Wednesday, March 21st, 2007

ГАРАДЗКІ КШТАЛТ

Я люблю свой горад за сіні дызэль-цягнік "Гомель-Гомель". А вы свой?
(16 comments | Leave a comment)

Monday, March 12th, 2007

УСЕ ДАРОГІ ВЯДУЦЬ У SILENT HILL

Бывае, што з ранку выглядаеш, як адзін во з такіх красуноў:

Але наіўна спадзяешся на нешта лепшае...
(11 comments | Leave a comment)

Friday, March 9th, 2007

САЛЯМОН НА ДНЕ ШКЛЯНКІ

Дасягнуў той мяжы ўнутранай дасканаласьці, за якой самымі моцнымі напоямі будуць сокі. А ўсё, што надзвыш таго — йад.
(2 comments | Leave a comment)

Wednesday, January 31st, 2007

ПАЗВАНІ МНЕ, ПАЗВАНІ! ПАЗВАНІ МНЕ ДЗЕЛЯ БЛОГУ...

Пазваніла Н. Спытала, ці не паглядзеў я замены.
Пазваніла С. Спытала, ці праўда я стамлюся правяраць яшчэ адно сачыненьне.
Пазваніла Т. Спытала, калі будзе вечар сустрэч выпускнікоў.
Пазваніла Л. Спытала, хто такая Натальля Клыкоўская.
(28 comments | Leave a comment)

ТОЕ, ШТО ДАЎНО ШУКАЎ

.......`?____ __________________,
... .. ./ ---______balachon______`}
...../ =========_______.:/
.....), ___(_((__) /
....// (..) //`````
...//____//
..//____//

ЗЫ. Плягіят, вядома ж...
(11 comments | Leave a comment)

Wednesday, January 3rd, 2007

ПЕРШАЯ КАТЭГОРЫЯ

Яна мая!
(42 comments | Leave a comment)

МОЖА ЯШЧЭ НЯ ПОЗНА Ў ЛАЗЬНЮ?

А той скажите, бога ради,
Кому на плечи руки класть?
Та у которой я украден
В отместку тоже станет красть.


"Со мною вот что происходит..." Музыка Мікаэла Тарывердзіева, вершы Яўгенія Еўтушэнкі, сьпявае Ўладзімер Пугач (група J:МОРС)
(4 comments | Leave a comment)

Tuesday, January 2nd, 2007

ЗЬ ПЕСЬНЯЙ У НОВЫЯ ДЗЕБРЫ

Першай песьняй Новага года, якую я пачуў і быў уражаны, сталася песьня з жаночым вакалам і наступнымі радкамі:

Ты мудрей и старше, ты большой и отважный
Я люблю тебя и остальное не важно
Давай уже иди сюда смотри как я летаю
Сначала вверх, а там куда не знаю


Спачатку падумаў: "Няўжо нашыя поп-зьнічкі пашчыравалі?" Але пошукавыя машыны на чатыры бакі разьвеялі сумневы. Песеньку пяе уральская ўраджэнка Юлія Савічава 1987-га года народзінаў... Але чаму песьня змагла мяне ўразіць? Зашмат рамантызму ў крыві? Ці надзея ўсё ж здолела выравацца ад кантрольнага стрэлу апошняга прыкладу якогасьці там эгаізму? Ня знаю...
(22 comments | Leave a comment)

Monday, December 25th, 2006

СОНЦА ПРАБІВАЕЦЦА

Дарожка. Я не церабіў яе многа гадоў. І вось цяпер іду туды, дзе ўзыходзіць сонца. На плітцы ляжыць раварыст. Жывы? "Так, дзякуй", – адказвае. Дапамагаю падняцца. Трэба абагнуць 29-ую школу: збочыць праваруч і пайсьці між клюмбаў па ходніках, што некалі імітавалі гарадзкія вуліцы з зэбрамі і дарожнымі знакамі. Я хадзіў паўз ці празь іх цэлых дзесяць гадоў і па звычцы рушу ў права. Што за халера? Іржавы плот з прывараных кавалкаў жалеза. Але вось тут слабое месца. Выб'ем. Скруцім у сувой. Пралезем. Лягчэй стала? Трасца перакіданка. Клюмбы, ходнікі – усё адасоблена агароджамі. З калючым дротам. Адмысловым. Такім, які завецца егозой. Або сьпіральлю Бруна. Навошта так было рабіць? Гэткі падарунак толькі для мяне ці для ўсіх падарожнікаў? "Дружа раварыст, мо' маеш у сваім арсэнале шчыпцы?" – пытаю. "Так, маю", – адказвае і падае патрэбнае. Змагаюся са сьпіральлю. Прабіраюся праз агароджы. Пустынны школьны стадыён. Родная 49-ка ў тумане. І цень, які набліжаецца. І я набліжаюся да ценю.
— Вольга!
— Сяргей...
Цалуемся і ня бачым, як сонца праз гушчу туману прабіваецца да нас.
(20 comments | Leave a comment)

Thursday, December 7th, 2006

НЕЧАКАНКА НА БЛОГАВЫХ РОСТАНЯХ

Гомельскую творчую моладзь іншым разам прарывае на беларускую. І гэта шчыра, і гэта па-гарадзкому. Проста песьня!

Таксi
Ты завешся «сэрцa»
Як бaчыш,б’ецца
часцей
Як думкi ляцелa-
імгненна, нясмелa,
Бо розум ужо звaр’яцеу…
Патрэбна, кaнешне,
Ей iншае нешта,
Ты ведау,хацеу зберaгчы.
Цi бачыш, не трэбa
Ей iншае небa
Вачамi, прабaч, не прасi,
Хвiлiнa. Маучaнне. Тaксi.
[Увесь крэатыў]
(1 comment | Leave a comment)

Saturday, December 2nd, 2006

СЯСТРЫЦЫ ПА ЗАВУШНІЦЫ

Ваюючы з сацыяльнымі функцыямі мастацтва, якія я канчаткова даб'ю на чарговым адкрытым уроку, вырашыў у перапынку між баёў зрабіць па аватарцы для пяцёх сваіх фрэндэсаў. Пагатоў на цікавы матэрыяльчык натыркнуўся.

(46 comments | Leave a comment)

Tuesday, November 28th, 2006

ЦЬВІКІ ЭКЗІСТЭНЦЫІ

За апошнія тры месяцы дакладна дзьве жанчыны пыталі ў мяне пра сэнс жыцьця ці, прынамсі, пра жыцьцёвую мэту. Я стараўся быць шчырым і адказваў так, як думаў на той канкрэтны момант. Сэнсу жыцьця я насамрэч ня бачу ніякага. А жыцьцёвыя мэты ў мяне дзьве. І абедзьве фантастычныя. Асабліва з маім-та характарам.
(12 comments | Leave a comment)

Friday, November 24th, 2006

РАПТОЎНАЯ АМЭРЫКА

Я ніколі ня думаў, што змагу забыць пра існаваньне нейкага свайго твора. Але ж выявілася, што памяць мне ўшчэнт адшыбла, і во сёньня пад вечар я нарыў сярод старых файлаў тэкст "Наша Амэрыка", напісаны напэўна ў 2004 г.
Раю чытаць найперш тым, хто знаёмы з маімі творамі пра аднарогаў, фэніксаў etc.
(22 comments | Leave a comment)

Wednesday, November 22nd, 2006

НЕЧАКАНЫ ПРЫЛІЎ ПЯШЧОТЫ*

Хачу падзякваць усім тым людзям, якія недзе спакваля, недзе наўпрост рэклямуюць распавядаюць іншым людзям, што ёсьць такі Сяргей Балахонаў і ёсьць яго творчасьць. Дзякуй вялікі Вам, сябры! Што б я без Вас рабіў?!
* © НАТАЛЬЛЯ ЛОБАН, 1999
(24 comments | Leave a comment)

Tuesday, November 7th, 2006

ЛЯЦІЦЕ, МАЛПАЧКІ, У ГЛЫБІНЮ

ОНТ отправит зрителей "Назад в СССР"
"Проекты к годовщине Октябрьской революции стали доброй традицией для канала ОНТ: в прошлом сезоне мы готовили проект "Красный день календаря", в котором звучали песни из кинофильмов революционной тематики, — рассказал БелаПАН первый заместитель председателя правления ЗАО "Второй национальный телеканал" Егор Хрусталев. — Понятно, что люди относятся к 7 ноября по-разному, но чаще всего о том времени остаются приятные воспоминания.В этом году мы решили обратиться к эстраде 60-х годов, ведь это особый период развития музыкальной культуры. В то время появляется целая плеяда молодых, талантливых авторов и исполнителей... Именно в 60-е годы создается наибольшее количество песен, вошедших в золотой фонд советской эстрады и сохранивших свою популярность по сей день. Мне кажется, что у наших артистов отлично получилось воссоздать эстрадную картину того времени. Приятно, что белорусские звезды стали более ответственно относиться к подобным проектам и серьезно подходить к подготовке к ним".


Колькі год я гляджу музычныя спэцпраекты ОНТ, столькі год мяне катуе такое даймо, што для гэтых людзей, па ходу, ня тое, каб проста Беларусі, а нават БССР у мінулым не існавала. Іхныя мэнэджэры, прадусары, ідэолягі забаўляюцца рэактулізацыяй агульнасаюзнай савецкай музычнай спадчыны. Спачатку гэта выглядала сьмешна, бо тым жа самым займаліся іх калегі з Масквы. Заўсёды весела паглядзець на малпачак. Але цяпер малпачкі ўроілі сябе кінг-конгамі, каторыя ніякай разважнай крытыкі не ўспрымаюць наагул. А, як не ўспрымаюць, дык атрымліваюць лішнюю дозу пагарды. Можа быць Ягору Хрусталёву насраць на маё пэрсанальнае меркаваньне, але я лічу чарговы праект ОНТ a priori непатрэбным і шкодным нават з пункту гледжаньня афіцыйнай беларускай ідэалёгіі. Ну, а на нацыянальныя каштоўнасьці гэтая брація старанна срала, срэ і будзе сраць.

Адзінае пытаньне: якое можа быць існаваньне ў кантэксьце з дакладна накіраванымі вамі? Га? (с) Cumariors
(7 comments | Leave a comment)

Sunday, November 5th, 2006

ДЛЯ ТЫХ, ХТО НЯ БАЧЫЦЬ ЦІКАВАГА

(5 comments | Leave a comment)

Thursday, October 26th, 2006

БАГІНЯ МІРНАГА ЖЫЦЬЦЯ НА "СКВОЗНОМ ВЕТРУ С ХАРАКТЕРНЫМ ЗВУКОМ, НАПОМИНАЮЩИМ ЗАВЫВАНИЕ"

Ёй было 20. Мне 17. Яна магла б назаўсёды застацца ў маёй памяці багіняй. Але не засталася нават простай сьмяротнай. Столькі пакутаў зазнаў юны Вэртэр. Столькі папераў сьпісаў-скрэмзаў. Як там было?

У маркотным, чарнЫм лабірынце
Для цябе б я забіў Мінатаўра.
Ды ня маю надзеі на выйсьце
і на нітку тваю, Арыядна...


Нешта такое. Пачатак 1995 года... Дый потым ня лепш. Тая сытуацыя, калі жанчына не разумее, што можа стаць больш, чым адбіткам у ранішнім люстэрку пасьля традыцыйнае касмэтычнае рэтушы... Не, я не геройствую подложно. Я спрабую ўявіць яе каханьне - пякельнае і гаючае. Адылі чамусьці ўспамінаю, што яна не магла здаць зь першага разу многія залікі і ня ведала прычынаў паўстаньня Касьцюшкі. Сьмешна. Але без запалу сьмех. Безь цёплага пачуцьця. Ня грэюць нават ейныя радкі адрасаваныя мне з нагоды... гм... з нагоды адмовы быць багіняй. Мой мілы друг, паплечнік па хваробе...

Я ўбачыў яе сёньня на прыпынку. І шугануўся. І адвярнуўся. І пайшоў на іншы прыпынак. Абы толькі не трываць прадказальных пытаньняў. Абы толькі ня хлусіць. Ні ёй, ні сабе, ні сусьвету.
(28 comments | Leave a comment)
Previous 20