Камфартабэльны МАЗ каля месца правядзеньня канцэрта."Вялком" сёлета канкрэтна лажануўся з кампанаваньнем выканаўцаў для свайго традыцыйнага музычнага мерапрыемства ў Гомелі. Дапусьцім, што Дзіму Білана сапраўды выбралі самі жыхары горада праз СМС-галасаваньне (кажуць, адна дзеўка адправіла больш за паўтары тысячы паведамленьняў). Але ж астатнія выканаўцы былі дадзены публіцы ў нагрузку, умоўна сымбалізуючы рок і поп. Гэта беларускія зоркі Дрозды ("девушкі любят денюшкі"), Drum Ecstasy (у глямурных мальчыкаў з натоўпу, захямялелых ад джын-тоніка, ледзьве кроў з вушэй не пацякла ад бум-бум-бум), Аляксандар Патліс (спрабаваў касіць пад Фрэдзі Мэркюры і Валодзю Пугача), Las Vegas (адна зь
белорусских інкарнацыяў ВИА Гры). Абсалютна неспалучальныя рэчы. Панылыя песьні з прэтэнзіяй на
зажигательность. Яны мусілі разагрэць публіку, а насамрэч займаліся яе марынаваньнем. Функцыю разагрэву выканаць лепей атрымлася ў алькагаольных напояў рознай моцы. Дзень Моладзі і Дзень цьвярозасьці гэтым разам не сустрэліся.
Большай частцы публікі сцэна была нябачна. Калі канцэрты адбываюцца каля лядовага палаца, сцэну выстаўляюць максімальна нязручна: праваруч ад будынка. У выніку ладная частка гледачоў аблеплівае насыпную, акантаваную цаглянай кладкай клюмбу, і засьцяць прагляд усім астатнім. Як я і прадказваў, Білан зьявіўся на сцэне з набліжэньнем сутоньня. Беларусь з Украінай ён ужо
ня блытаў, але свайго сябра Майкла Джэксана памянуць не забыў. Сьпяваў не пад фанаграму. Голас мяне асабліва ня ўразіў. Песьні не вабілі да скокаў. Хаця навакольныя аматары папсы і падпявалі, і скакалі. Пры тым, што са сцэны не прагучала амаль ніводнага сапраўднага гіта. Пры сабе я меў здымач і фатаграфаваў збольшага тое, што дзеілася навокал, але не на сцэне. Зрэшты, гэта значна цікавей.
( + 19 фота )