Wednesday, December 31st, 2008

СЬЦІСЛА ПРА КУЛЬТУРНЫЯ ВЫНІКІ ГОДА

Некаторыя вынікі культурнага жыцьця краіны ў 2008 г., убачаныя мной з гомельскай вежы.

Лепшыя літаратурныя творы
За фантастычнае спалучэньне экшана, лірызма і патаса нацыянальнага:
– раман Людмілы Рублеўскай "Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію" (публікацыя ў часопісе "Дзеяслоў")
– раман Максіма Клімковіча і Ўладзімера Сьцяпана "Цень анёла" (публікацыя ў часопісе "Маладосць")

Пісьменьнік года
За плённую творчасьць і прынцыповую нефлюгернасьць:
– Альгерд Бахарэвіч

Кніга года
За ўдалы працяг традыцыі сярэднявечнага ізборніцтва:
– зборнік эсэістыкі і паэзіі Марыі Мартысевіч "Цмокі лятуць на нераст" (выдвецтва "Логвінаў")

Літаратурны кур'ёз года
За сьмех Ціма Талера:
– верашаваная падборка Андрэя Хадановіча "Дом творчасьці. Выбраныя месцы перапіскі з фрэндамі" (публікацыя ў часопісе "ARCHE")

Літаратурны сайт года
За тэхнічны прагрэс і своечасовасьць:
Літаратурнае радыё

Песьні года
За пранікнёную лірыку, афарыстычнасьць, мэлядызм і няскоранасьць духу:
"Адыходзяць караблі" рэпэра Vinsent'а
"Адліга" гурту J:МОРС

Радыёпраект года
За актуалізацыю блізкай айчынай музычнай гісторы:
цыкль перадач "Новая зямля" журналіста радыё Unistar Віталя Сямашкі, прысьвечаны беларускаму рок-андэграўнду 1960-1970-х гг.

У прынцыпе ёсьць відэавэрсія падвядзеньня гэтых вынікаў. Але, калі відэа было адзьнята і адфарматавана для выкладваньня на Yuotube.com, падчас апошняга кантрольнага прагляду выявілася памылка – я пераблытаў адно прозьвішча. Таму ролік выкладваць ня буду.
(2 comments | Leave a comment)

Monday, August 18th, 2008

СТАРАДАЎНІЯ БЕЛАРУСКІЯ ЖАРТЫ

Пазайздросьціўшы сусьветнай дзясятцы самых старажытных жартаў, узяўся за тое, каб сабраць столькі ж найдаўнейшых жартаў, зьвязаных зь Беларусьсю. Справа гэта была ня простая, але цікавая, пагатоў адшукаць штосьці ў сеціве не ўдалося, і праца адбывалася пераважна ў бібліятэках і прыватных зборах страсьвеччыны. Такім чынам, вашай увазе прапаноўваюцца сякія такія пэрлінкі беларускага гумару Х-ХІІІ стст. Бальшыня загалоўкаў была дадзена мною.

Дзесяць старадаўніх беларускіх жартаў )
(56 comments | Leave a comment)

Wednesday, February 14th, 2007

ПЕРАНАЗОВЫ І НОВАНАЗОВЫ

У юнацтве я быў перакананым прыхільнікам безагляднага пераназову вуліцаў. Мяне мала хваляваў мясцовы гістарычна-культурны кантэкст, і хацелася бачыць у Гомелі праспэкт Вітаўта (замест праспэкта Леніна) ці вуліцу Соймавую (замест Савецкай). Але паступова я прыйшоў да цяму, што ўсё гэта будзе такім жа штучным, казённым, як і маса стандартных савецкіх назваў. Знаёмства зь некаторымі краязнаўцамі пераканала, што ня трэба вынаходзіць ровара, а па магчымасьці зьвяртацца ў назвах да вытокаў гарадзкое тапанімікі, калі, канечне, тыя вытокі можна насамрэч знайсьці. Пры задуме новых перайменаваньняў гэта някепска было б улічваць, як і небясьпечную праблему сутыкненьня з імпэрскім сэгмэнтам "выточнай" тапанімікі. Без максімальнай гнуткасьці нікуды. Не абыйсьціся і без шырокага інфармаваньня людзей аб сэнсе вернутай або зусім новай назвы. Вось у Менску зараз прапануюць Далей болей )
(16 comments | Leave a comment)