4 чэрвеня 2009 г. Блогер
Чэрвень 2009 г. Сяргей Будкін, каардынатар праекту “Тузін. Перазагрузка”, прапаноўвае Юры Дземідовічу запісаць у рамках праекту песню па-беларуску з выкарыстаннем перакладу Сяргея Балахонава (са згоды апошняга).
19 чэрвеня 2009 г. У анонсе праекту “Тузін. Перазагрузка” адзначаецца, што Юра Дземідовіч “з задавальненьнем пагадзіўся зрабіць з «кроліка» – «трусіка» і пахваліўся, што беларускую мову вучыць старанна. […]. Хлопчык разам з сваім настаўнікам прынялі прапанову «Тузіна Гітоў» узяць пераклад літаратара Сяргея Балахонава. Праца над «Чароўным трусікам» пачнецца ўжо на наступным тыдні”.
21 чэрвеня 2009 г. Журналістка Таццяна Заміроўская ў допісе “Трудности перевода” для рубрыкі “Меркаванне” сайту “Беларускія навіны” жорстка крытыкуе праект “Тузін. Перазагрузка”, пакепліваючы з перакладу “Волшебного кролика” на беларускую. Прыводзячы цытату з перакладу, калюмністка не згадвае яго аўтара.
20 ліпеня 2009 г. У анонсе праекту “Тузін. Перазагрузка” адзначаецца, што Юра Дземідовіч “хутчэй за ўсіх справіўся з пастаўленай задачай. Беларускі варыянт песьні зьявіўся на наступны дзень пасьля ўзгадненьня перакладу”. Тым часам Сяргей Будкін ужо ведае, што на запісаным варыянце песні Юра выкарыстаў русізм “кролік”. Спадар Будкін спрабуе паўплываць на сітуацыю, але безвынікова.
Першая палова жніўня 2009 г. Сяргей Будкін паведамляе Сяргею Балахонаву пра канчатковае рашэнне Юры Дземідовіча і яго кіраўніка Уладзіміра Глушакова пакінуць у песні русізм “кролік” з увагі на тое, што падлетак, маўляў, асцерагаецца дадатковай порцыі насмешак у свой бок ад равеснікаў. Сяргей Балахонаў згаджаецца на кампрамісны варыянт тэксту разам з “кролікам” і іншымі праўкамі.
14 жніўня 2009 г. Сяргей Балахонаў дае інтэрв’ю парталу “Наша Ніва”, якое публікуецца ў сеціве пад назвай “Гомельскі вальс для чароўнага трусіка”. У інтэрв’ю, між іншага, Сяргей Балахонаў распавядае пра свой удзел у праекце “Тузін. Перазагрузка” і ўражанні ад песні і выступу Юры Дземідовіча.
15 жніўня 2009 г. Сайт “Беларускія навіны” у рубрыцы “Меркаванне” змяшчае з’едлівы адказ Сяргея Балахонава журналістцы Таццяне Заміроўскай. Яго допіс публікуецца пад правакатыўнай назвай “Чароўныя трусікі Заміроўскай”.
24 жніўня 2009 г. У анонсе праекту “Тузін. Перазагрузка” абнародваецца факт, што Юра Дземідовіч “пры запісе сваёй песьні не наважыўся засьпяваць пра «чароўнага трусіка», пакінуўшы ў прыпеве слова «кролік»”.
7 верасня 2009 г. “Слушны музычны партал. Тузін гітоў” прэзентуе песню “Чароўны кролік” ў першым туры хіт-параду новага сезона. Падаюцца звесткі пра аўтараў гэтай версіі песні: “музыка і словы – Юры Дземідовіч, беларускі тэкст – Сяргей Балахонаў, Юры Дземідовіч”.
8 верасня 2009 г. Сайт грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” публікуе каментар Сяргея Балахонава з нагоды прэзентацыі песні “Чароўны кролік” і праблемы ўжывання русізму “кролік” у ёй. Перакладчык заклікае паставіцца да Юры Дземідовіча з разуменнем.
10 верасня 2009 г. Юра Дземідовіч перамагае ў фінале нацыянальнага этапу конкурсу “Дзіцячая Еўравізія”, выконваючы песню “Волшебный кролик” у рускамоўным арыгінале. Існаванне беларускай версіі песні не афішуецца.
21 лістапада 2009 г. Юра Дземідовіч займае дзевятае месца сярод 13 удзельнікаў міжнароднага конкурсу песні “Дзіцячае Еўрабачанне” ў Кіеве. На конкурсе песня выконваецца ў рускамоўным арыгінале. У зале прысутнічае і Яраслаў Глушакоў, які ў медыях называецца аўтарам аранжыроўкі “Волшебного кролика”. У гэтай якасці яго нерэгулярна згадваюць з лета 2010 г., блытана мянуючы то сынам, то братам Уладзіміра Глушакова – мастацкага кіраўніка Юры Дземідовіча.
27 лістапада 2009 г. БелТА паведамляе: “Автор аранжировки «Волшебного кролика» Ярослав Глушаков работает над песней, которая могла бы поучаствовать во взрослом «Евровидении». […] По мнению Ярослава Глушакова, музыка не должна быть посредственной, она должна вызывать эмоции. Но признается, что не ожидал такого всплеска внимания к своему первому обнародованному проекту – песне «Волшебный кролик»”.
19 снежня 2009 г. Паведамляецца пра выхад дыску “Тузін. Перазагрузка”. Трэк пад нумарам 12 – “Чароўны кролік”. На вокладцы пазначаецца, што музыка і словы належаць Юру Дземідовічу, а беларускі тэкст – Сяргею Балахонаву і Юру Дземідовічу.
24 красавіка 2010 г. Газета “Советская Белоруссия” публікуе пад назвай “Тезей и грушевое дерево” інтэрв’ю Людмілы Рублеўскай з Сяргеем Балахонавым. Між іншага, у інтэрв’ю згадваецца пераклад “Чароўны трусік”.
21 траўня 2010 г. Адбываецца сольны канцэрт Юры Дземідовіча ў мінскім клубе “Графіці”. Сайт “Беларускія навіны”, між іншага, паведамляе: “Незримо присутствовал на концерте и первооткрыватель юного дарования, его преподаватель Владимир Глушаков: Юра время от времени поглядывал за сцену. Кстати, сын Глушакова, Ярослав, студент московской консерватории, о которой мечтает Демидович, – автор музыки к песням из первого альбома. Он же – аранжировщик полюбившегося массам «Волшебного кролика»”.
18 чэрвеня 2010 г. Газета “Літаратура і Мастацтва” публікуе пад назвай “Я пішу не азіраючыся на модныя кірункі” інтэрв’ю Алесі Сянчук з Сяргеем Балахонавым. Сярод пытанняў журналісткі – пытанне песенных перакладаў, у т.л. “Чароўнага трусіка”.
1 ліпеня 2010 г. Партал Tut.by прэзентуе альбом Юры Дземідовіча “Кто бы вы думали?” з магчымасцю спампаваць усе трэкі лонгплэя. У трэк-лісце прысутнічае песня “Чароўны кролік – Кремлевский микс”, аўтарам слоў і музыкі якой пазначаны прадзюсер альбому Яраслаў Глушакоў. Між тым, словы гэтай песні супадаюць са словамі песні “Чароўны кролік”, што была выдадзена на дыску “Тузін. Перазагрузка”.
July 2 2010, 15:36:38 UTC 1 year ago
July 2 2010, 15:50:05 UTC 1 year ago
July 2 2010, 15:44:21 UTC 1 year ago
July 2 2010, 15:48:02 UTC 1 year ago
July 2 2010, 16:02:51 UTC 1 year ago
July 2 2010, 16:04:16 UTC 1 year ago
намякнуў, што мой пераклад, і тое, што спяваецца, какбэ дзве бальшыя разніцы.
July 2 2010, 18:14:06 UTC 1 year ago
July 2 2010, 18:01:26 UTC 1 year ago
July 2 2010, 15:53:06 UTC 1 year ago
13:26:31 24.04.2010 Оксана
Это не он перевел волшебного кролика на белорусский
July 2 2010, 15:54:03 UTC 1 year ago
July 2 2010, 16:00:12 UTC 1 year ago
Ну, гэта яшчэ што. Я вось памятаю зайшоў аднойчы, гады гэтак тры таму, на сайт адной інфармацыйна-кансалтынгавай установы (праўда, тады яна яшчэ гэтага статусу ня мела), і бачу тэкст на цікавую мне тэму. Пачаў чытаць - думаю, недзе ж я яго ўжо бачыў. Нават сінтаксічныя канструкцыі нейкія знаёмыя і блізкія. Прачытаў да канца, забіў адвольную фразу ў гугл - карацей, выявілася, што я той тэкст і напісаў...
July 2 2010, 16:03:15 UTC 1 year ago
няўжо так можна забыць уласны тэкст?)
July 2 2010, 16:09:10 UTC 1 year ago
ну можна, мабыць. пару месяцаў тады прамінула.
July 2 2010, 16:11:47 UTC 1 year ago
я так магу забыць толькі тое, што недзе ў нататніках начыркана.
July 2 2010, 17:34:52 UTC 1 year ago
1. Мониторишь все, что происходит по этой теме в интернете.
2. По каждому рецидиву упоминания песни с неверным авторством постишь у себя.
3. Френды доброхоты дублируют возмущение. /мне так даже и интересно/
4. Все противостояние становится достаточно явно в интернете. Любой журналист уже не сможет без оглядки на это что-то писать про это.
5. Как возможный исход: Глушакову придется либо признать авторство перевода за Балахоновым, либо, под натиском журналистов/общественности подать на Балахонова в суд. Будешь ответчиком. Это дешевле.
Береги Будкина. Он ценный свидетель.
Могут убрать...
July 2 2010, 17:36:36 UTC 1 year ago
нічога маніторыць не буду))) лепш сяду казку лішнюю напішу ;)
July 2 2010, 18:12:31 UTC 1 year ago
July 2 2010, 18:23:28 UTC 1 year ago
July 3 2010, 08:59:01 UTC 1 year ago
July 3 2010, 09:05:10 UTC 1 year ago