| balachon ( @ 2009-07-10 13:06:00 |
| Current location: | Дзікі Нікар |
| Current music: | Vinsent - Адыходзяць караблі |
| Entry tags: | ВЫЯВЫ, СПАСЫЛКІ, ЦЫТАТЫ, ЯНО |
УЯЎЛЯЕМ І БАЧЫМ

«Хіба аднарог – гэта прыдумка? Гэта цудоўная жывёла, паспоўненая найвышэйшай сымболікай. Ён фігура Хрыста і фігура цнатлівасьці, ён можа быць утаймаваны, адно калі панну цнатлівую прывесьці ў лес, абы зьвер, усчуўшы пах ейнай беспахібнасьці, зызволіў прыйсьці голаў свой пакласьці ёй на ўлоньне, аддаючыся у цянёты лоўчых…»
«Так лічыцца, Адсан. Аднак існуе меркаваньне, што гэта – прыдуманая паганцамі казка».
«Вельмі шкада, – прамовіў я. – Мне, па шчырасьці, хацелася б сустрэць аднарога, прабіраючыся празь лясныя гушчары. Інакш якое задавальненьне прабірацца празь лясныя гушчары?»
«Нідзе не гаворыцца, што ён наагул не існуе. Але, магчыма, ён не такі, як яго малююць у кнігах. Адзін вэнецыянскі падарожнік хадзіў да вельмі а вельмі далёкіх земляў, мала не да самога райскага пачатку, які паказаны на ўсіх мапах, і сустракаў там аднарогаў. Ён выявіў іх тоўстымі, лютымі, выродлівымі і чорнымі...»
Выява 1: by lryiu
Выява 2: by Didier Massard
Цытата: Umberto Eco "Il nome della Rosa"