| balachon ( @ 2008-10-30 17:12:00 |
| Current location: | Рудня Гулева |
| Current music: | Dshinghis Khan - Moskau |
| Entry tags: | ВЫЯВЫ, ГУСТЫ, КНІЖНАЕ, ПЫТАНЬНІ, СПАСЫЛКІ |
АДМЫСЛОВЫЯ ЗАКЛАДКІ

Вось такія закладкі для кніжак прапануе designboom.com. Я так разумею, што чырвоная прызначаная для страхаморнікаў, на старонках якіх кроў ліецца рэкамі. Белая прызначана, хутчэй за ўсё, для любоўна-эратычных раманаў, дзе таксама заўсёды нештачка ліецца (не, ня сьлёзы)... А вось для кніжак якога жанру больш пасуе закладка шэрага колеру, сказаць цяжка. На расплаўлены сьвінец (а так цьвердзіць блог Втопку.ру) гэта падобна мала. На што ж тады?