balachon ([info]balachon) wrote,
@ 2008-10-17 20:51:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:Галацічаск
Current music:Плач Єремії - Вона
Entry tags:ІНТЭРПРЭТАЦЫІ, БелДУТ, ВОЛЬГА, ВОСЕНЬ, ДЗЯЎЧАТЫ, КАСКІ ШЫЦЬЦЯ

ЗАШТРЫХАВАНАЯ РЭЧАІСНАСЬЦЬ
Папіраючы шматколернасьць восеньскага заняпаду, ішоў і зьбіраў гразкія кроплі на чорны бляск чаравікаў. Будыніна БелДУТу крынічыла сваім адасобленым таямнічым быцьцём. Забываючы пра шпаркія чырвоныя аўтамабілі, якія мелі колькі нагод спляжыць маю адзіноту, я ўзіраўся ў вокны ўнівэрсытэту транспарта. Мне здавалася, што за адной з шыбак я абавязкова ўбачу Вольгу і ўсьміхнуся ад нерэальнага шчасьця супадзеньня. Але супадзеньня не адбылося. Палосы дажджу заштрыхоўвалі рэчаіснасьць. У портфэлі без памяці вібраваў мабільнік, якога я ня чуў. Восень сядзела на маіх плячах.




(4 comments) - (Post a new comment)


[info]magik_midnight
2008-10-17 08:39 pm UTC (link)
Насіце мабілку ў кішэні, бо так можна і шчасце сваё правароніць :)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-17 08:40 pm UTC (link)
надакучыў лішні цяжар на целе. усё лішняе ў сакваяжы.

(Reply to this) (Parent)


[info]michaltraceuski
2008-10-18 01:34 pm UTC (link)
...чакаў Вольгу,а мог бы барадаты я выглянуць

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-19 09:54 am UTC (link)
мог бы і спужацца)

(Reply to this) (Parent)


(4 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…