| balachon ( @ 2008-10-16 00:05:00 |
| Current location: | Галацічаск |
| Current music: | Rainhorse - Слёзы и розы |
| Entry tags: | rainhorse, ГОМЕЛЬСКІЯ, МУЗЫКА, ПЕРАКЛАД, СПАСЫЛКІ |
ПАПРОСТУ НЕ СХАЦЕЛА...
Вырашыў перакласьці песьню гомельскай каманды "Rainhorse" і прысьвяціць гэты пераклад кожнай, хто "не схацела быць сапраўды патрэбнай".
Сьлёзы і ружы
Не размывае мастоў
Літасьць...
На лёд далоні мне
Хвіліна..
Ты для кагось уцеха,
Дурнічка мабыць проста.
Прыпеў:
Ведаю, мушу сьлёзы і ружы
Скласьці ў кішэні душы,
Рукі, як белыя твары нясьмелыя
Ноч падзяляюць са мной.
На белым твае думкі ўразяць,
Здараешся мізэрнай,
Я пазяхаю ад суму
Ды вусны адхінаю.
Прыпеў:
Ведаю, мушу сьлёзы і ружы
Скласьці ў кішэні душы,
Рукі, як белыя твары нясьмелыя
Ноч падзяляюць са мной.
Яскравасьць потым траціш,
Ужо ж ты іншай стала.
Папросту не схацела
Быць сапраўды патрэбнай!
Прыпеў:
Ведаю, мушу сьлёзы і ружы
Скласьці ў кішэні душы,
Рукі, як белыя твары нясьмелыя
Ноч падзяляюць са мной.
2006 г.
Пераклад з расейскае 2008 г.
Арыгінальны тэкст тут. Аўдыёфайл памерам 9.6 Мб тутака. Панкаўцу качаць абавязкова!