| balachon ( @ 2008-10-12 23:27:00 |
| Current location: | Галацічаск |
| Current music: | Akira Yamaoka - Cold Blood |
| Entry tags: | БЛІЖНІЯ, КРУКІ, САМАЗАКАХАНАСЬЦЬ, УКРАІНСКІЯ РЭЦЭПТЫ |
КРУКІ ПРЫЛЯЦЕЛІ
Мне вельмі падабаецца постсавецкая Ўкраіна. Падабаецца ня толькі за ўкраінскую мову, якая працягвае ўмацоўваць свае пазіцыі ў розных сфэрах жыцьця грамадзтва, але яшчэ і за тое, што ўкраінцы прадэманстрвалі выдатную здольнасьць ператвараць насьмешкі/анэкдоты/стэрэатыпы адносна сябе і сваёй краіны ў пазітыўныя брэнды (згадайма хаця б знакамітае сала ў шакалядзе).
І вось жа мне падумалася, што апошнія чатыры гады я дзейнічаў акурат па украінскіх рэцэптах, ператвараючы ці ня кожныя нядобразычлівыя выпады ў бумэранг, які вяртаўся да агуднікаў і біў іх бязьлітасна ў лоб. Многія бачылі ў такіх фокусах маю самазакаханасьць і то нашэптвалі, то крычалі ў мэгафон пра гэта, нават не спрамогшыся павыцёгваць дубовыя бярвеньні з-пад уласных кантактных лінзаў. Рабілі яны сваю ліхую справу так добра і старанна, што я сам быў засаромеўся ўласных учынкаў і скурчыўся ад болю, палічыўшы сябе безнадзейна хворым. Грамадзкая думка, маць яе пройбу з кліньнем...
Аднак пару дзён таму ў начы я высьніў, як па небу ляцяць алені запрэжаныя ў сані, на якіх сядзелі чукчы і ляскалі пугамі. Іх было дзясяткі, калі ня сотні. Яны ляцелі нізка над зямлёй у бок Навабеліцы. Было ў гэтым відовішчы столькі марнасьці, што давялося прачнуцца і колькі дзён разважаць пра значэньне высьненага. Уражаньне марнасьці нікуды не зьнікала. Таму акурат марнай я і ахарактарызаваў лінію паводзін, якую абраў тры тыдні таму. Самабічаваньне – не вырашае праблемы існаваньня злых языкоў і варожых падкопаў. Супраць іх няма іншых сродкаў, акром самапавагі і самаіроніі, якія ў перамешку даюць той самы чароўны кактэйль, што нашы варажэнькі называюць самазакаханасьцю.
Крукі вярнуліся. Літасьці ня будзе.
Цалую ў дзёсны, мае каханенькія.