balachon ([info]balachon) wrote,
@ 2008-10-05 23:22:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current location:Галацічаск
Current music:Плач Єремії - Вона
Entry tags:ВІДЭА, ГАМЯЮК, ГОМЕЛЬ, ЛЕБЯДЗІНЫ СТАЎ, РУСІФІКАЦЫЯ, ФОТА

АПЭРАЦЫЯ НА СЭРЦЫ ГОМЕЛЯ

Та невдовзі прийде осінь,
Ми усі розбіжимося
По русифікованих містах.

Плач Єремії "Вона"


Ручай Гамяюк (ён жа - Лебядзіная Сажалка, у расейскай моўнай традыцыі - Лебединый пруд), на ўзьбярэжжы якога зьявіўся летапісны Гомій, сёньня выглядае прыблізна гэтак:

Swan pond in Homiel today

Ідзецца пра рамонтныя работы, пасьля якіх ён будзе выглядаць, як тая цукерачка. А пакуль вось такія краявіды.

Swan pond in Homiel today

Swan pond in Homiel today

Swan pond in Homel today

Autumn trees at stream Hamiajuk

Stonehenge in belarusian Homiel



Яно ўсё, зразумела, неўзабаве наладзіцца. Але сапраўднай прыкрасьцю стала адкрыцьцё, што гадзіньнік вежы палацу Румянцавых-Паскевічаў больш не іграе мэлёдыю зь песьні "Люблю наш край, старонку гэту...". Заміж яе гучыць нейкае ўбоства, што нагадвае "Боже, царя храни" ды "Калинку-малинку" у адным фляконе :(



(Post a new comment)


[info]uladzimer
2008-10-05 08:33 pm UTC (link)
Будзе прыгожа. А замест "сажалкі" прыгажэй гучыць "ставок")

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-05 08:36 pm UTC (link)
Ведаю, што Стаў ці Ставок. Пішу Сажалка па традыцыі ранейшых шматмоўных альбомаў.

(Reply to this) (Parent)


[info]palivac
2008-10-06 07:41 am UTC (link)
У нас усё ж сажалка. Стаўкі на Украіне.

(Reply to this) (Parent)


[info]euga
2008-10-05 09:06 pm UTC (link)
Не магу цяпер глядзець на гомельскія краявіды. Не думала, што так мяне вандроўка зачэпіць. А вольных ад канфы было толькі 15 хвілін удзень, ды якія паўгадзінкі вечарам.

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-05 09:07 pm UTC (link)
я ж не дакараю)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]euga
2008-10-05 09:13 pm UTC (link)
Не, мне проста хочацца ў Гомель. І не адной, а з бацькамі, каб яны мяне павадзілі, папаказвалі...

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]balachon
2008-10-05 09:14 pm UTC (link)
ужо многа чаго зьнішчана

(Reply to this) (Parent)


[info]ahromenka
2008-10-05 09:09 pm UTC (link)
Наколькі я ведаю, дно Гамеюка было абладаванае мораным дубам. Пэўна, бярвёны, якія тамака на здымаках, той дуб і ёсьць. Цікава, скрадуць ці не?

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-05 09:15 pm UTC (link)
я дуба ня бачыў)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ahromenka
2008-10-06 03:12 am UTC (link)
Значыцца, скралі. У 1974 годзе мне пра гэты самы мораны дуб расказваў дырэктар Парку культуры і адпачынку, сябра майго таты. Нават памятаю, дзе гэта было - у шахматна-шашачнаым клюбе за к-т ім. Ісачанка. Хваліўся - маўляў, цяпер вада ніколі не пацьвіце. Цікава, колькі цяпер "куб" такога дрэва каштуе?
Сяргей і усім, хто з Гомеля, пытаньне за засыпку. Здымкі зробленыя з моста, які ідзе да атракцыёнаў і "клеткі". А пытаньне такое: які мэталёвы шарык на парэнчах незамацаваны, пракручваецца? Так было ў сярэдзіне 70-х, за часамі майго дзяцінства, так правяралі, "гомельскі ты ці ня гомельскі". Што характэрна, так і засталося - незамацаваны і пацяер... Спраўдзіў летась сам.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]balachon
2008-10-06 06:42 pm UTC (link)
мабыць мы зусім ня гомельскія)))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]ahromenka
2008-10-07 09:42 pm UTC (link)
Да ладна, Сяргей, супакойся... Пытаньне "пра шарык" было актуальным за часам майго гомельскага дзяцінства, у 70-я. Пасьля вайны, калі ўваход у Парк быў платны, "гомельскіх" ці "нягомельскіх" (паводле ўспамінаў таты) вызначалі інакш: "дзе самая зручная дзірка ў плоце, каб пралезьці ў той парк?"
Ты ў мяне запытайся, дзе якая вуліца ў Валатаве ці на "Крышталі", я табе не адкажу.
Пытаньне: тамака на беразе Гаменюка было 2 валуны, на адным, здаецца, надпіс "ЛОРД", тамака сабака Паскевіча пахаваны. Яшчэ ёсьць?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]balachon
2008-10-08 11:24 am UTC (link)
чуў пра гэтыя камяні 1001 раз, але ніколі ня бачыў)

(Reply to this) (Parent)


[info]theodosien
2008-10-06 02:44 pm UTC (link)
пісня Плачу Єремії - класна.
а операція в Гомелі пройде успішно.)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-06 06:43 pm UTC (link)
хочу перакласьці на беларускую. а кліпа на яе няма?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]theodosien
2008-10-07 08:25 am UTC (link)
кліпа на цю пісню не бачив. вони взагалі мало роблять кліпів - більше виступають на концертах. А ось ще одна дуже класна пісня, яку виконує лідер цієї групи Тарас Чубай: Ти втретє цього літа зацвітеш: http://audiofile.org.ua/song/207804.html

(Reply to this) (Parent)


[info]anka_upala
2008-10-06 06:28 pm UTC (link)
Ты такі клёвы відэа апэратар!

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-06 06:40 pm UTC (link)
жартуеш?=)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]anka_upala
2008-10-06 06:45 pm UTC (link)
Ыгы =)

(Reply to this) (Parent)


[info]anka_upala
2008-10-06 06:30 pm UTC (link)
Пазнала галасы, здаецца.

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-10-06 06:41 pm UTC (link)
думаю, што не памылілася)

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…