balachon ([info]balachon) wrote,
@ 2008-09-23 12:47:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current location:Рудня Гулева
Current music:Евгений Дога - Мой ласковый и нежный зверь
Entry tags:МАНІЯ ГОРЫЧЫ, ПЫТАНЬНІ, САМАЗАКАХАНАСЬЦЬ, СЛОЎНІК ПАНЯЦЬЦЯЎ, СЭКСІЗМ

ДЗІЎНЫЯ ГРАБЛІ САМАЗАКАХАНАСЬЦІ
Паколькі я "яшчэ і тупы", а кампэтэнтны спэцыяліст адказу не дае, дык хочу паспадзявацца на народную мудрасьць, пытаючыся ў вас:

1) што такое самазакаханасьць, у чым яна праяўляецца?
2) як вызначыць яе памеры?
3) чаму, калі [info]balachon у сваім блогу канстатуе пэўныя факты ўласнага жыцьцёва-творчага дыскурсу і пэрыядычна спрачаецца зь нечай безапэляцыйнасьцю, дык гэта называецца самазакаханасьцю, а калі ж уласны жыцьцёва-творчы дыскурс на старонках свайго ЖЖ прэзэнтуе [info]maryjka_ і рэгулярна ўбольваецца з нагоды нявыплаты ганарараў за перадрукі ейных ЖЖ-пастоў, дык гэта мянуецца нормай і барацьбой за справядлівасьць?

Нешта ня сточваюцца канцы з канцамі. Як ты гэтыя граблі ні круці...




(Post a new comment)


[info]andorac
2008-09-23 10:50 am UTC (link)
Сяргею, скажу па народнаму: не ябі ты сабе мазгі ўсякай ерундой. прынамсі пастарайся.

(Reply to this) (Thread)


[info]mirritil
2008-09-23 11:29 am UTC (link)
+1. знайшоў з-за чаго парыцца.

(Reply to this) (Parent)


[info]dimaidr
2008-09-23 01:13 pm UTC (link)
дык няма нічога дзіўнага, марыйка вядомая радыкальная феміністка)

(Reply to this)


[info]zap4ick
2008-09-23 06:45 pm UTC (link)
шчыра кажучы, ніхера не разумею пра што вы пішаце апошні час і як гэта можа быць цікава)
думаю я не адзін)

(Reply to this)


[info]sionnia
2008-09-23 06:55 pm UTC (link)
Каментую хіба з сантыменту да Вас. ))
Марыйка паводзіцца паслядоўна. Вы - не.

(Reply to this)


[info]maryjka_
2008-09-23 09:08 pm UTC (link)
>>>рэгулярна ўбольваецца з нагоды нявыплаты ганарараў за перадрукі ейных ЖЖ-пастоў

ну вось лажа. пра ганарар было толькі адзін раз, і мелася на ўвазе зусім ня гэта.

>>>>1) што такое самазакаханасьць, у чым яна праяўляецца?


Добра, адкажу, Сяргей: вашыя паводзіны выглядаюць як самазакаханасьць (прычым ня толькі для мяне: помніце, як вы насіліся з вычапленай зь нейкага артыкула мянушкай "усюдыісны замілаваны балахон"?), таму што вы хваравіта адсочваеце ў інтэрнэце і па-за ім кожную згадку свайго імені і зьмяшчаеце іх у жж з абавязковымі тэксталягічнымі і кантэкстуальнымі інтэрпрэтацыямі. Паўсюль імкнецеся ўбачыць згадку сваёй асобы (пар.: "балахоністая саколка"). Уражаньне самазакаханасьці ствараецца ад таго, што згадкі гэтыя кожны раз нязначныя і дробныя, але вы кожны прэцэдэнт размусольваеце на паўнавартасны пост. На такі, напрыклад, як гэты. Гэта здаецца мне дзеяньнямі інтэлектуальна абмежаванага чалавека. Адсюль і дадатак - тупы.

Магчыма, я памыляюся і блытаю самазакаханасьць зь нейкай паталёгіяй з парафіі псыхааналітыкаў. Помніце, як вы пакінулі мне гады 3-4 таму выдалены комент: "Марыя, напішыце пра мяне што-небудзь. Можаце кепскае, але толькі напішыце?" Вы, можа, і ня помніце, а я добра запомніла, і ён з самага пачатку вісіць калантытулам над нашымі з вамі стасункамі.

Тое, што вы спрабуеце ўтвараць у сваім ЖЖ, - не самапіяр, як вы лічыце, а клаўнада. Пры гэтым я дагэтуль спрабую ставіцца да вас зычліва, таму што чалавек вы харошы, толькі вось праблем у вас па жыцьці вельмі і вельмі многа.

Камэнтар пра "пізьдзец самазакаханы" быў рэакцыяй на вашае пытаньне датычна маіх прэтэнзій да сайту НН, у якіх вас не фігуравала ўвогуле, але ў якія вы, па сваёй завядзёнцы, паспрабавалі ўшчаміцца.

Во, я ўсё сказала. Лічыце, выканала колішнюю просьбу. Напісала пра вас. Можаце пачынаць ананіраваць.

ЗЫ: матэрыял пра фэйк-жарты сераднявечча мяне дагээтуль цікавіць.

(Reply to this)


[info]maryjka_
2008-09-23 09:22 pm UTC (link)
Раз пайшла такая п'янка. Падаруначак вам - трохгадовай даўніны. Зьняла замок з паста жаночай групы:

http://users.livejournal.com/maryjka_/94186.html

Чэр. 16, 2005

12:47 am - FRAUENKIRCHE

Ох ужо гэты Балахонаў...

І гэта ўжо ня першы раз... Калі я павесіла ў ЖЖ эсэ пра Хадановіча, Балахонаў зрабіў мне выдалены комэнт: "Марыйка, напішыце ў ЖЖ што-небудзь пра мяне. Можаце кепска - толькі напішыце"...
Вось жа, па мнагачысьленным просьбам трудзяшчэвася на інтэрнэт-ніве, вершык.
Шкада, ён яго ня ўбачыць:)))

СЭНСЭЙ
ВІРТУАЛЬНАГА
АНАНІЗМУ -
ТЭЗЭЙ
БЕЛАРУСКАГА
ПОСТМАДЭРНІЗМУ.

Custom Friends Groups: Frauen Kirche
Настрой: ЗАТРАХАЎ

(Reply to this)


[info]voranau
2008-09-24 01:27 pm UTC (link)
У віры шчтучнай і непатрэбнай спрэчкі вы памылкова ўзялі камплімэнт за абразу. Самазакаханаць гэта якасьць самых дастойных людзей. Бо калі чалавек хоча любіць бліжняга яму перш за ўсё трэба наўчыцца любіць сябе самога. Бяз успрыняцьця сябе такім як ён ёсьць, чалавек ня здольны даваць любоў іншым, жыць у згодзе і гармоніі з сабою і з атачэньнем.

(Reply to this)


[info]czyk [blogspot.com]
2008-09-29 11:07 am UTC (link)
«Самазакакоўвацца» лепш чым шасьцярыць, факт!
«самазакаханасьць» у цьвярозых дозах ваашчэта норма, у адрозьненьне ад непамернага саломкашукальніцтва ў чужой …

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…