| balachon ( @ 2008-09-22 20:03:00 |
| Current location: | Галацічаск |
| Current music: | ATB - Mysterious Skies |
| Entry tags: | БЛОГАЗНАЎСТВА, КІНО, ПАРАЛЕЛІ, ФРЭНДЫ |
АСТРАНАЎТЫ БЕЛАРУСКАГА БЛОГІНГУ
Ёсьць такі фільм "Sunshine", дзе апавядаецца пра палёт касьмічнага карабля зямлян да Сонца, каб скінуць на яго адмысловую бомбу, што мусіла б спыніць працэсы затуханьня сьвяціла. Экіпаж касмаплаву складаўся з васьмі чалавек: 6 мужчын і 2 жанчыны (цікава чаму?). Зь фільма няясна, ці праходзілі ўсе чальцы экіпажа тэсты на псыхалягічную сумяшчальнасьць. Але перад падлётам да Мэркура несумяшчальнасьць праявілася: адзін астранаўт стаў тузаць другога, бо апошні перасядзеў у кабіне сувязі зь Зямлёй, і першы ня змог адправіць вестачку дадому (карабель заляцеў у мёртвую для сувязі зону). У далейшым лёзы несумяшчальнасьці неаднойчы паказалі сябе, хаця экіпаж і працягваў быць адданым абавязку выкананьня місіі.
Падумалася: калі б на месцы астранаўтаў з "Sunshine" апынулася восем беларускіх блогераў, дык ростыркі - як на псыхалягічнай, так і на ідэалягічнай глебе - пачаліся б ужо на падлёце да Месяца. І яшчэ за доўга да Вэнэры хто-небудзь з каманды спрамогся бы адправіць вышпаменаваную бомбу ў бок Зямлі. А ўсё таму, што дастатковая колькасьць нашых блогераў імкнецца навязаць іншым ўласныя правілы гульні, якімі не кіруюцца самі.
Калі можаце запярэчыць, дык паспрабуйце прапанаваць восем фрэндоў, якія склалі б ідэальную каманду для палёту да Сонца.