Ад мэтысак Андрэй Хадановіч
атрымаў раз тэкілы літровіч.
І натхніўся паэт -
залпам выдаў санэт,
у якім выліў радасьць і горыч.
Марыйцы Мартысевіч aka
Гадавала цмакоў Мартысевіч
і скарміла чызкейкаў ім безьліч.
Ніудачнег, павер -
цмокі ў чаце цяпер
услаўляюць Марыйчыну веліч!
Анцы Упале aka
Беларусачка Анка Упала
італьянскую піцу ваяла
па рэцэптах старых.
Дадала, праўда, штрых
проста ў сыр - сала, мяса і сала.
Віталю Рыжкову aka
На дакоры забыўся Рыжкоў,
прыкупіў колькі новых сачкоў
і падаўся на луг
сачкаваць ад падруг.
Для паэтаў - луг супэрскі схоў!
Сяржу Мядзьведзеву aka
У Маскву раз паехаў Мядзьведзеў
паглядзець на фафудзьдзі й мядзьведзяў.
А што нейкі кацап
распачаў быў fight club,
Сярж вэрлібрам яго праапгрэйдзіў.
Югасі Калядзе aka
Раз імчалася хутка Югася
Каляда ў камфартабэльным МАЗе.
Выціскала за сто
ўздоўж мянтоўскіх пастоў
і камэнтаў: "Ваў! Зоркі на трасе!"
[працяг будзе]
July 24 2008, 10:41:42 UTC 3 years ago
July 24 2008, 10:43:58 UTC 3 years ago
July 24 2008, 11:51:24 UTC 3 years ago
July 24 2008, 16:53:15 UTC 3 years ago
July 25 2008, 07:25:03 UTC 3 years ago
а што за паенка?
July 25 2008, 09:50:44 UTC 3 years ago
Deleted comment
July 24 2008, 16:53:44 UTC 3 years ago
Deleted comment
July 24 2008, 16:54:42 UTC 3 years ago
Deleted comment
July 24 2008, 21:00:37 UTC 3 years ago
July 24 2008, 15:54:58 UTC 3 years ago
Каб пазбыцца амурных загонаў,
Не заморскія сушы,
А звычайныя грушы
Спажываў у памеры дзьвюх тонаў.
July 24 2008, 16:55:49 UTC 3 years ago
July 25 2008, 12:48:02 UTC 3 years ago
July 25 2008, 15:59:05 UTC 3 years ago
July 26 2008, 14:46:21 UTC 3 years ago
бо без дакладных рыфмаў лімэрык нясьмешны. закон жанру.
July 27 2008, 09:55:34 UTC 3 years ago
October 14 2008, 08:35:12 UTC 3 years ago
Гамельчук Аляксандар Сяргеіч
распаўсюджваў з кнігамі герыч -
між старонак хаваў,
а пасьля прадаваў:
заслугоўваў рэспекты і веліч.
(крыху крыўдны яшчэ атрымаўся - не крыўдуйце)Балахонаў - пісьменьнік з Гомелю
не любіў і сароміўся гомікаў.
А вось толькі засьне,
нейкі волат - не-не,
а насьніцца й пазбавіць гонару.
October 14 2008, 10:02:22 UTC 3 years ago
October 14 2008, 09:05:14 UTC 3 years ago
Не хадзіў выкладаць непаголеным:
Паверх ўласнага "ню"
Апрынаў шырыню
Сваіх ведаў - чым быў задаволены.