balachon ([info]balachon) wrote,
@ 2008-06-14 22:49:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current location:Рудня Гулева
Current music:DJ Glamour Siera - Учат в школе (electro-house version 2008)
Entry tags:ГУМАР, ЖАРТЫ, МУЗЫКА, ПАРОДЫІ, ТВОРЧАСЬЦЬ

ПЕСЬНІ ПРА КАТОЎ
Ёсьць такі дзіцячы вершык (я калісьці яго ўжо згадваў у сваім блогу):

Села кошка на парожку,
Вяжа коціку панчошку,
А пасьля пашые тапкі,
Каб у ката ня мерзьлі лапкі.


Вырашыў я ўявіць, што б сталася, калі б розныя беларускія гурты натхніліся гэтым шэдэўрам дзіцячай лірыкі і напісалі пад яго ўплывам песьні.

N.R.M. "Kotka i Koška"
Дарагія кацяры і ўсе кацяняты,
уставайма на вушы, уставайма на лапы.
Уявіце - засада, мур-мяў-мур-курняў,
сваю любую жонку ня так я назваў.

Я назваў яе коткай, зрабіўшы лухту.
Атрымаў я па костках, дастаў па хрыбту.
Мне ня бачыць панчошкаў і тапкаў ня мець,
мая любая кошка сказала мне "гэць!"

J:МОРС "Кошечка"
Мучительно больно отбросишь ты спицы,
попьешь молока, поиграешь с синицей.
Ты ожидаешь меня с нетерпеньем,
журналы о моде ускорят мгновенья,
выкроек новых подыщешь к сезону -
теплая, прочная, стильная вещь.

Помурлыкаем на пару,
Моя кошечка с тобою,
Ты прекрасна до угара,
Для тебя мой хвост трубою.
Ты присела на порожке,
Ты меня вновь ожидаешь.
Мне мороз кусает ножки,
только ты меня спасаешь.
Лишь ты спасаешь меня.

Стары Ольса "Жонка слаўная" (тэкст узяты з "Кронікі" Кацея Курноўскага, XVI ст.)
Слаўлю я адданасьць жонкі пана Кошкі,
што таму зьвязала добрыя панчошкі,
каб спакойна пан пайшоў з крыжаком змагацца,
каб Літва свабодаю магла красавацца.
А пашыла шчэ яму тапкі па-сармацку,
каб прыморазак ліхі не засьпеў зьнянацку.

Троіца "Каток"
Ой, ішоў каток
залаты лабок,
што і нёс яечка ён
залаценькаё.
А куды ж каток
дай яечка нёс?
Ці да вутачкі?
Ці да курачкі?
Ці да сучкі якой
нёс яечка ён?
Ні да вутачкі,
ні да курачкі,
а да кошкі сваёй
да любіменькой.
Што ж любіла яна
дай свайго катка
і вязала яму
рэчы чудныя.
І панчошачкі,
і калготачкі
дай жа тапкі шчэ,
каб ня мерз вабшчэ.

Чырвоным па Белым "Катовы сакавік"
Вось зноўку сакавік. Сястра Кэт тэлефануе.
Чую "хнык!", немы крык, я зразумеў усё ў міг:
шмыг, мой швагер Кот, як чорт захрас у блудзе.
Яго не ўтрымаеш дома, ня горне стома,
ні мілая кіска, ні рыбка, ні віскас, ні доктарская сасіска,
ні малака поўная міска не хвалююць Ката і блізка,
артэрыяльнага ціску ці там адмарозіць піпіску не баіцца вырвіска.
Бо ж вясна прыйшла й заюрыла Ката
талымі ручаямі, адліжнымі баямі зь зімнімі нестаякамі,
абломамі ды касякамі. Вясна валадарыць
і маім сваяком, і усімі катамі,
Гэта ня сьмех, не раман Муракамі,
мне б самому стрымаць спакусу ў аркане,
закідаць камянямі пажаду і швагра дахаты адправіць.

Сакавік. Месяц катовы.
Сакавік. Коцік марцовы.
Куды пабег ад роднага парожку?
Ніхто нідзе ня дасьць табе панчошку!
Сакавік. Месяц катовы.
Сакавік. Коцік марцовы.
Куды пабег ад роднае ты хаткі?
Ніхто нідзе ня дасьць табе й паўтапкі!

Глюкі "AntiMICKEY (Balet)"
Масла мала. Мышак многа.
Куды вядзе мая дарога?
Дзе спынюся й разыйдуся -
мікі маўсам пажыўлюся?
Пакідаю за плячыма
дом і Мурку дарагую.
Хто сказаў, што шлях мышыны?

Дзе мікі маўс? Джэры дзе?
Ратаваньня вам няма. Добра вас
зараз новым тапкам паганяю.

Maŭzer "Брудны Сьнег"
Кароткачасовы сьнег зацягнуўся па самае не магу.
Цяжкія чорныя хмары прыгналі ўсходнія псы.
Скочыць на чорны сьнег і перастаць быць
Кацярам, што ўмее любіць.
Далей пурга. Чорных сабакаў брудныя храпы.
Калі нешта ня так, адарві сабе лапы.
Але гэта ня выйсьце, пра выйсьце спытай лепш у кошкі:
з гэтай нагоды кошка зьвяжа панчох!

Холад сабачы! Брудны сьнег ізноў!
Ды перайначыць сьвет дзеля катоў
кошка-мастачка, умелая швачка.
Брудны сьнег, гоў хоўм!

:B:N: "Экраны"
Мае лапкі замерзьлі па зіме
ад халоднае сьцюжы.
Я здымаўся ў рэкляме і ў кіне -
там, дзе ружжы і ружы.
Была кацюня там адна
зусім невыпадкова,
на шчасьце чорнага ката
звалілася падкова.

Экраны
асьветліць "Партызанскі фільм".
Мы Канны
з маёй кацёнаю скарым.
На тапкі
нам хопіць эўра і рублёў!
Нам будзе клёвым кожны клёў!

Partyzone feat. Руся "Кацінае сэрца"
І рыба, і мяса, і малочны пах.
Ды ўсё ж не хапае чагось, аж жах.
Пуза гарбузам. Пабліскваюць яйкі,
што не адцялі, дык дзякуй, хазяйка!

А маё сэрца
да коткі рвецца,
што на парожку
вяжа панчошку.
А маім лапкам
трэба тапкаў
пашытых ёй тапкаў,
пашытых ёй тапкаў.

Топлес "Пара чулков и тапочки"
Ты в моём вязании рядок.
Я тебя хочу, мой ты коток.
Мы с тобой кошачьи всё ж не зря
соединиться нам пора,
тигрыще мой!
Я подсела снова на порог.
Я вяжу опять тебе чулок.
Но всё не дождусь тебя никак.
Подай же мне хотя бы знак,
тигрыще мой!

Пара чулков и тапочки,
чтобы не мёрзли лапочки.
Пара подарков котику,
котику-обормотику.
Пара чулков и тапочки.
Где ж ты теперь, мой лапочка?
Что бы тебе такого дать,
только б покрепче привязать?




(Post a new comment)


[info]lionellia
2008-06-14 08:01 pm UTC (link)
бажэсцвенна!!!

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-14 09:06 pm UTC (link)
у багіняў навучаемся;)

(Reply to this) (Parent)


[info]lizdejka
2008-06-14 08:04 pm UTC (link)
такі ладны кавалак файнага настрою:)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-14 09:07 pm UTC (link)
ла-а-а-а-а-а-а-дны)))

(Reply to this) (Parent)


[info]bielameta
2008-06-14 08:06 pm UTC (link)
фантастыка! ))

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-14 09:08 pm UTC (link)
зранку было фантастыкай. зараз гэта - рэалізм (містычны);)))

(Reply to this) (Parent)


[info]iks_by
2008-06-14 08:40 pm UTC (link)
Афігенна!!!

(Reply to this) (Thread)

фіга=дуля)))))
[info]balachon
2008-06-14 09:09 pm UTC (link)
Адуленна!

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: фіга=дуля)))))
[info]iks_by
2008-06-14 09:21 pm UTC (link)
Ні дулЯ сябе!!!

(Reply to this) (Parent)


[info]magik_midnight
2008-06-14 09:48 pm UTC (link)
Рэспект, як кажуць! :)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-14 09:49 pm UTC (link)
Дзякуй, што не прамінулі))))

(Reply to this) (Parent)


[info]kurt_bielarus
2008-06-14 10:49 pm UTC (link)
Супэр! :)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-15 12:28 pm UTC (link)
Supercat! ;)

(Reply to this) (Parent)


[info]nasta_chka
2008-06-14 10:53 pm UTC (link)
Файна!

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-15 12:30 pm UTC (link)
Фаіна, Фаіна, Фаіна, Фаіна, Фай-на-на)))

(Reply to this) (Parent)


[info]kanaj
2008-06-15 08:13 am UTC (link)
Кірчук беспадобны проста )

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-15 12:31 pm UTC (link)
Кот-дэміург))

(Reply to this) (Parent)


[info]shtolik
2008-06-15 09:33 am UTC (link)
супэр.
тэма яек выдатна адцемена - дык дзякуй аўтару%)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-15 12:32 pm UTC (link)
яйкі - наша золата!!!)))

(Reply to this) (Parent)


[info]dimaidr
2008-06-15 03:23 pm UTC (link)
real good. трэба новы народны альбом выдаваць))

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-15 08:48 pm UTC (link)
альбо неданародны, альбо недаальбом)))

(Reply to this) (Parent)


[info]vosienka
2008-06-15 03:47 pm UTC (link)
:) класна

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-15 08:47 pm UTC (link)
клясна, што класна)

(Reply to this) (Parent)


[info]mahadeo
2008-06-15 11:29 pm UTC (link)
дзякуй, супэр! :)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-16 08:57 am UTC (link)
super trooper na zdaroŭje)))

(Reply to this) (Parent)


[info]andorac
2008-06-16 07:01 am UTC (link)
Прыўкрасна, асабліва Джэй-Морс :)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-16 08:54 am UTC (link)
разьлічана на морсаманаў, морсаглюкаў і морсажахаў ;)

(Reply to this) (Parent)


[info]slaver_be
2008-06-16 07:36 am UTC (link)
Жэсьць :)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-16 08:53 am UTC (link)
амаль як дождж падачас кіеўскага канцэртру Пола Макартні?))

(Reply to this) (Parent)


[info]siryk_sdm
2008-06-16 12:29 pm UTC (link)
Вельмі цікавенька так атрымалася)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-17 12:11 pm UTC (link)
настрой быў каціны)

(Reply to this) (Parent)


[info]deadlegolas
2008-06-16 02:21 pm UTC (link)
>Ёсьць такі дзіцячы вершык (я калісьці яго ўжо згадваў у сваім блогу):

білоруська мова якась така...мм.. дитяча шолє)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-17 12:12 pm UTC (link)
давайце зьвернемся да арбітраў зь ліку расейскіх ЖЖ-ыстаў))))

(Reply to this) (Parent)


[info]tomat
2008-06-17 08:38 am UTC (link)
ипаццо!!!!!! блізка да шэдэўру!!!!!! калісьці было такое выданьне на пачатку ХХ стагодзьдзя - "Сатырыкон". Потым яно трансфармавалася ў "Новы Сатырыкон". Тамака часьцяком чальцы рэдкалегіі ды аўтары, тыпу Аверчанка, Тэфі ды інш., зьдзекваліся такім жа чынам над тады менгапапулярнымі зоркамі ды гіт-мэйкерамі. Нагадвае, як песеньку пра шэрага козьліка там адаптавалі пад манэры Вярцінскага, Маякоўскага, Севераніна... не памятаю, каго яшчэ, сьпіс быў доўгі... Файнасьць!!!

(Reply to this) (Thread)


[info]beatleofdoom
2008-06-17 09:07 am UTC (link)
там на самой справе кніжка нават пра папоў, казлоў ды веверлеяў.

(Reply to this) (Parent)


[info]balachon
2008-06-17 12:13 pm UTC (link)
ідэя сапраўды не арыгінальная, але ўвасобілася па натхненьні)

(Reply to this) (Parent)


[info]aksenua
2008-06-17 11:11 am UTC (link)
А можна што-небудзь на тэму "котка трошкі ў гадах,
ужо ня вяжа панчохі..." ды "і апроч вас яшчэ люблю, смятану, рыбу, кілбасу..."
:)

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-17 12:13 pm UTC (link)
ну, вы ўжо самі і змаглі:)

(Reply to this) (Parent)


[info]naidovitch
2008-06-18 11:06 am UTC (link)
супер

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-06-18 11:14 am UTC (link)
данке шон)

(Reply to this) (Parent)

Новае Неба
[info]syarzhuk
2008-06-19 02:10 pm UTC (link)
Вяжа чорная котка
Пры кухонным стале.
Аксамітна панчошка
Падабаецца мне.

Лашчыць легкія лапы
Тонкі глянцавы цень
У духмянай цямрэчы
Палымнее агмень.

Холадна - мёрзнуць лапкі,
Сьвет належыць зіме.
Котка, цемра і тапкі
Суцяшаюць мяне.

(Reply to this) (Thread)

Re: Новае Неба
[info]zmila
2008-06-19 02:24 pm UTC (link)
добра і лагодна :)

а хто зробіць Крамны варыянт?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Новае Неба
[info]syarzhuk
2008-06-19 04:32 pm UTC (link)
Дай мне пару панчох,
Шанец, лепшы квiток
Сподачак малака,
Мышку ці пацука.

Як боль -- так не мiне
Уголас просiць мяў-не.
Лапкі зьмерзлі ў журбе,
Тапкі вазьму ў цябе

Ведай што твой супакой
Толькi разам са мной
Нa на на на на на
На на на на на

Гукам толькі дазволь
Вольны мяў табе дам
Мяў мой возьме твой боль
Воля iстотны стан

Глянь там - з падполу на дах
Уецца агульны наш шлях

На на на на на на
На на на на на

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Новае Неба
[info]balachon
2008-06-19 09:13 pm UTC (link)
народныя гуляньні)

(Reply to this) (Parent)

Re: Новае Неба
[info]syarzhuk
2008-06-19 04:41 pm UTC (link)
Мы калісьці так плюшкамі штрудзелямі цацкаліся
http://syarzhuk.livejournal.com/348392.html

(Reply to this) (Parent)

Re: Новае Неба
[info]balachon
2008-06-19 02:31 pm UTC (link)
вах, красацень)

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…