balachon ([info]balachon) wrote,
@ 2008-04-26 22:57:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current location:Галацічаск
Current music:Herve Roy - Emmanuelle Song
Entry tags:gold hits, ПЕРАКЛАДЫ, ПЕСЬНІ, ЭМАНЮЭЛЬ

СЬПЕЎ ДА ЭМАНЮЭЛЬ
Эманюэль
Emmanuelle: тут магла б быць і ваша фатаграфія! ;)Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль.
Між душой і целам бой.
Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль.
Насьцярога быць адной.

А ты ж яшчэ
зусім дзіця,
многіх уцех
ня зьведала.
У дваццаць год
не да разваг,
бо асалод
адкрыты шлях.

Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль.
Між душой і целам бой.
Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль.
Насьцярога быць адной.

Сэрцайка жарсьць –
сэнс тваіх мар.
Не ўтаймаваць
плоці пажар.
Жаданы сон,
шчасны палон,
райскі спачын
ты для мужчын.

Цудная бель,
Эманюэль.
Сэрцабіцьцё.
Сьлёз праліцьцё.
Шчасьце знайсьці
цяжка, але
будзе ў жыцьці
лепш надалей.

Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль.
Між душой і целам бой.
Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль.
Насьцярога быць адной.

[1974?]

Пераклаў Сяргей Балахонаў у красавіку 2008 г. Арыгінальны тэкст: "Emmanuelle"




(1 comment) - (Post a new comment)


[info]eskimozz
2008-04-26 11:42 pm UTC (link)
засталося шчэ якому-ніць бел. сьпеваку праспяваць і будзе рэалізацыя на практыцы праграмы імпартазамяшчэньня.

(Reply to this)


(1 comment) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…