balachon ([info]balachon) wrote,
@ 2008-04-21 18:32:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:Akira Yamaoka - A stray child
Entry tags:ЖЫЦЬЦЁ, ЯНО

НЕПАСЛУХМЯНАСЬЦЬ
Вусьцішную гісторыю я табе распавяду. Адну старшаклясьніцу бацькі па нейкай прычыне – можа двойку там якую атрымала ці што – не пусьцілі гуляць. А яна ж ужо вялікая дзяўчынка была. Скура на ёй гарэла – так хацелася са сваім хлопцам сустрэцца. Дык і найшла спосаб абыйсьці бацькоўскую забарону ды задаць драпака з-пад хатняга арышту.

Хлопец быў на пару гадоў старэйшым за яе і любіў гулі-гулі з рознымі дзеўкамі. У той вечар, упэўнены, што школьніца ня прыйдзе, ён дамовіўся сустрэцца зь нейкай іншай соскай. Але памыліўся – дзяўчына прыбегла. Што ды як там было невядома, але неўзабаве іх бачылі ў піцэрыі, і хлопец выглядаў нядужа задаволеным, жлукцячы нешта алькагольнае.

Пасьля гэтага дзяўчына прапанавала адправіцца ў бліжэйшы начны клюб, угаворваючы падпітага кавалера не сядаць за стырно сваёй машыны, а прайсьціся пешкі. Той катэгарычна адмовіўся. Давялося ехаць. Клюб хоць і быў паблізу, але, каб дабрацца туды на аўтамабілі, трэ’ было рабіць досыць вялікі крук. Спрабуючы пераадолець гэтую адлегласьць, п’яны хлопец ня змог справіцца з кіраваньнем, выехаў на сустрэчную паласу і стукнуўся ў першую ж тачку.

Школьніца ачуняла ў больнічным ложку. Яна ледзьве магла гаварыць і напэўна разумела, што жыць засталося зусім крыху. Мэдсястра распавяла, што ейны хлопец загінуў на месцы, як загінула і пара, што ехала на машыне, у якую той урэзаўся. Дзяўчына прасіла сказаць бацькам, што вельмі шкадуе аб сваёй непаслухмянасьці, якая спрычыніла такую трагедыю. Мэдсястра нічога не абяцала. Яна стаяла, глядзела на школьніцу, што памірала, і плакала, бо дакладна ведала, што за людзі загінулі ў той другой машыне.




(11 comments) - (Post a new comment)


[info]niareisha
2008-04-21 03:36 pm UTC (link)
жуць.

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-04-21 09:56 pm UTC (link)
вусьціш

(Reply to this) (Parent)


[info]euga
2008-04-21 04:20 pm UTC (link)
Н-да...

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-04-21 09:34 pm UTC (link)
нді

(Reply to this) (Parent)


[info]buslovskas
2008-04-21 04:23 pm UTC (link)
я так разумею насустрач ехалі бацькі.

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-04-21 09:36 pm UTC (link)
правільна разумееш

(Reply to this) (Parent)


[info]andorac
2008-04-21 04:27 pm UTC (link)
Гэта кароткі зьмест "Пятлі зацятасьці"? =))

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-04-21 09:40 pm UTC (link)
ды ну

(Reply to this) (Parent)


[info]schmeiser_by
2008-04-21 04:33 pm UTC (link)
Таленавіта!
Пачуццё пасля прачытання параўнальна з культурным шокам!

(Reply to this) (Thread)


[info]balachon
2008-04-21 09:43 pm UTC (link)
здараецца іншы раз

(Reply to this) (Parent)


[info]lionellia
2008-04-22 05:51 am UTC (link)
вой, Балахоне, мурашы пабеглi ад такога чытва....

(Reply to this)


(11 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…