| balachon ( @ 2008-04-11 13:27:00 |
| Current location: | Галацічаск |
| Current music: | Новае неба - Шостае падарожжа |
| Entry tags: | ВЫПАДКІ, ЛІТАРАТУРА, ТЭЛЕВІЗАР, ЯНО |
ЦЕЛААХОЎНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ?
Іду ўчора вечарам каля тэлевізара. Кідаю позірк на экран. Спыняюся, бо не магу даць веры вачам: за круглым сталом сядзяць Андрэй Хадановіч, Зьміцер Вішнёў, Андрэй Адамовіч і Юрась Барысевіч. Хадановіч разьлівае па шклянках гарэлку. Усе выпіваюць і закусваюць прысмакамі з добра накрытага стала. Агаломшана пытаю ў матулі:
– Ета спектакль ці літаратурная перадача?
– Ды якая табе перадача, – не разумее мяне мама. – Ета серыял "Целахраніцель".