Вяртаньне на крукі свая... -- Day [entries|friends|calendar]
balachon



Akavita



[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

УЯЎЛЯЕМ І БАЧЫМ [10 Jul 2009|01:06pm]
[ music | Vinsent - Адыходзяць караблі ]

Карцінка зь белым аднарогам )

«Хіба аднарог – гэта прыдумка? Гэта цудоўная жывёла, паспоўненая найвышэйшай сымболікай. Ён фігура Хрыста і фігура цнатлівасьці, ён можа быць утаймаваны, адно калі панну цнатлівую прывесьці ў лес, абы зьвер, усчуўшы пах ейнай беспахібнасьці, зызволіў прыйсьці голаў свой пакласьці ёй на ўлоньне, аддаючыся у цянёты лоўчых…»

«Так лічыцца, Адсан. Аднак існуе меркаваньне, што гэта – прыдуманая паганцамі казка».

«Вельмі шкада, – прамовіў я. – Мне, па шчырасьці, хацелася б сустрэць аднарога, прабіраючыся празь лясныя гушчары. Інакш якое задавальненьне прабірацца празь лясныя гушчары?»

«Нідзе не гаворыцца, што ён наагул не існуе. Але, магчыма, ён не такі, як яго малююць у кнігах. Адзін вэнецыянскі падарожнік хадзіў да вельмі а вельмі далёкіх земляў, мала не да самога райскага пачатку, які паказаны на ўсіх мапах, і сустракаў там аднарогаў. Ён выявіў іх тоўстымі, лютымі, выродлівымі і чорнымі...»

Карцінка з чорным аднарогам )

Выява 1: by lryiu
Выява 2: by Didier Massard
Цытата: Umberto Eco "Il nome della Rosa"

8 comments|post comment

ПЫТАНЬНЕ БЮСТАМ [10 Jul 2009|06:01pm]
[ music | Myslovitz - Za zamknietymi oczami ]



Нядаўна на [info]soviet_life у адным з допісаў мімаходзь паўстала пытаньне пра бюст на тумбачцы з карціны Анатоля Волкава "1 верасьня" (1951 г.). Мне здаецца, ці гэта сапраўды бюст Янкі Купалы?

29 comments|post comment

navigation
[ viewing | July 10th, 2009 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement