Вяртаньне на крукі свая... -- Day [entries|friends|calendar]
balachon



Akavita



[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

ПАВЯРНІ ЭТА ЎРЭМЯ НАЗАД [27 Oct 2008|12:36am]
[ music | Разьбітае сэрца пацана - Розавы закат ]

Усе гэтыя "чмафы" і "бусі", усе гэтыя сны памерам з фатакартку 10 на 12, усе гэтыя канапы і ванны зь мінулых жыцьцяў парадаксальна зьмяшчаюцца ў дзіўным спалучэньні слоў:

Розавы закат,
павярні эта ўрэмя назад!
Розавы закат,
саацечаственьнік мой і брат.
Розавы закат,
хто тут праў, хто тут вінават,
разьбярысь, розавы закат,
разьбярысь, розавы закат...


Ніколі трасянковы сьцёб ня быў такім кранальным.

4 comments|post comment

ЖАНОЧЫЯ ДНІ [27 Oct 2008|08:29am]
[ music | [Amatory] - Эффект Бабочки ]

"У жэнскія дні вокны плачуць". Ведаеце такую прыкмету?

5 comments|post comment

СОНЦА ВАКОЛ [27 Oct 2008|04:42pm]
[ music | Віртуальныя тэхналёгіі - На памяць аба мне (club minus) ]

Homo neanderthalensis: рэканструкцыя выгляду нэандэртальскай жанчыны

Гледзячы на гэтую рэканструкцыю выгляду нэандэртальскай жанчыны, міжволі цешышся думкай: добра, што бальшыню майго штодзённага атачэньня складаюць не нэандэрталкі, а удасканаленыя краманьёнкі, падобныя, прыкладам, на беларускую мадэльку Таню Рынеўскую:

Таня Рынеўская Таня Риневская Tania Ryneuskaja Tanya Rinevskaja

35 comments|post comment

"ПЕРЕВОРОТ". МОЙ ПАДЛЕТКАВЫ РАСЕЙСКАМОЎНЫ ТВОР (1991г.) [27 Oct 2008|09:47pm]
[ music | Мираж - Музыка нас связала ]

coup d'etatКалі мне было 13 гадоў і 8 месяцаў, я напісаў твор пад назвай "Переворот", дзеяньне якога адбывалася ў выдуманай афрыканскай краіне. Было гэта ў пачатку 1991 года. Сшытак з тэкстам захаваўся. Па ім можна меркаваць пра мой тагачасны ўзровень абазнанасьці ў расейскай мове: размаітыя памылкі, штампы, таўталёгія...

Характэрны ўрывак:

Куало открыл ящик письменного стола и нажал на кнопку. Тут стоящий перед ним щит с изображением герба отодвинулся и президент вошёл в проход, нажал на другую кнопку дверь закрылась. Комната была не большая, но бронированная, вся увешанная винтовками, автоматами, пулемётами; в металических ящиках находились взрывчатые боеприпасы, здесь также было несколько противогазов, бронежилетов и специальная военная форма. Куало оделся во всё это специальное обмундирование. И казалось что он совсем не уязвим для любой пули.
Набіраць твор цалкам я паленаваўся, але бяруся выкласьці фоты з поўным яго тэкстам і рысункамі. Пераважную большасьць апошніх выканаў мой брат Андрэй.

Можа нехта і зацікавіцца.

Фота 2.53 Мб )

Сьцягнуць архіў [2.32 Мб]
13 comments|post comment

navigation
[ viewing | October 27th, 2008 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement