| КАНТЭНТ НЯ БЛЕШЧЫТ ПАД ЛУНОЙ... |
[25 Oct 2008|11:13pm] |
| [ |
music |
| |
Разьбітае сэрца пацана - Розавы закат |
] |
Знайшоў сярод кэшаваных старонак neopolis.by агляд "Беллит дот ком", прысьвечаны сеціўнай літаратуры Беларусі. Там пра шмат каго гаворыцца. У т.л. прыгадваюць і вашага найніжэйшага а пакорлівага служку: Активный интернет-юзер Сергей Балахонов, демонстрирующий в своем творчестве постмодернистский взгляд на события белорусской истории, имеет в распоряжении весьма неплохой с точки зрения дизайна сайт, не блещущий, однако, обилием тематического, то есть литературного контента. Дзіўна чытаць такія дыфірамбы ў адрас сайта, які быў зроблены за пару шакалядак. А вось наконт яго літаратурнага напаўненьня аўтар агляду Алесь Сухадолаў мае бясспрэчную рацыю. Па сутнасьці на "Тэзэі" пераважна зьмяшчаюцца навіны, а новых твораў там вобмаль - звычайна тое, што "перадрукоўваецца" з гэтага блогу. Зь іншага боку аўдыторыя майго блогу значна шырэйшая за аўдыторыю сайта. Таму было б досыць глупа першасныя публікацыі твораў рабіць на "Тэзэі".
"Тэзэй" выступае хутчэй у якасьці гэткага архіву навін і творчых навінак, а не як дынамічны самадастаковы сеціўны літчасопіс. Нейкія зьмены ў такім стане рэчаў мусова спавадуюць чарговы крызіс блога, а мне б гэтага вельмі не хацелася. Калі ў вас ёсьць якія-небудзь ідэі што да напрамкаў разьвіцьця сайта маёй творчасьці, я з задавальненьнем вас выслухаю.
|
|