Вяртаньне на крукі свая... -- Day [entries|friends|calendar]
balachon



Akavita



[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

ПАПРОСТУ НЕ СХАЦЕЛА... [16 Oct 2008|12:05am]
[ music | Rainhorse - Слёзы и розы ]

Вырашыў перакласьці песьню гомельскай каманды "Rainhorse" і прысьвяціць гэты пераклад кожнай, хто "не схацела быць сапраўды патрэбнай".

Сьлёзы і ружы
Не размывае мастоў
Літасьць...
На лёд далоні мне
Хвіліна..
Ты для кагось уцеха,
Дурнічка мабыць проста.

Прыпеў:
Ведаю, мушу сьлёзы і ружы
Скласьці ў кішэні душы,
Рукі, як белыя твары нясьмелыя
Ноч падзяляюць са мной.

На белым твае думкі ўразяць,
Здараешся мізэрнай,
Я пазяхаю ад суму
Ды вусны адхінаю.

Прыпеў:
Ведаю, мушу сьлёзы і ружы
Скласьці ў кішэні душы,
Рукі, як белыя твары нясьмелыя
Ноч падзяляюць са мной.

Яскравасьць потым траціш,
Ужо ж ты іншай стала.
Папросту не схацела
Быць сапраўды патрэбнай!

Прыпеў:
Ведаю, мушу сьлёзы і ружы
Скласьці ў кішэні душы,
Рукі, як белыя твары нясьмелыя
Ноч падзяляюць са мной.

2006 г.
Пераклад з расейскае 2008 г.

Арыгінальны тэкст тут. Аўдыёфайл памерам 9.6 Мб тутака. Панкаўцу качаць абавязкова!

2 comments|post comment

КАНФЛІКТ ПРАКЛЁНАЎ [16 Oct 2008|04:54pm]
[ music | Слот - Нет ]

Вось цікава, ці ёсьць у традыцыйных ці сучасных народных забабонах уяўленьне пра канфлікт праклёнаў: калі на чалавека ўжо накладзены праклён (наведзеныя сурокі) вельмі магутнай сілы, то кожныя іншыя спробы выклясьці (сурочыць) яго сканчаюцца безвынікова.

6 comments|post comment

ЧАРАДЗЕЙКА NATALIE SHAU [16 Oct 2008|06:05pm]
[ music | Akira Yamaoka - Witchcraft ]

Digital art Наталі Шаў (Natalie Shau) зь Вільні заварожвае.

Natalie Shau

+3, якіх ня мог не запосьціць )

А лепш зайсьці на старонку natalieshau.carbonmade.com

14 comments|post comment

ЧЫРВОНЫЯ ГУЛЬНІ [16 Oct 2008|11:34pm]
[ music | Океан Ельзи - Мало Мені ]

Дзяўчына навяла на мяне аб'ектыў камэры свайго вогненна-чырвонага мабільніка.
Зірнуўшы на экранчык, яна войкнула ў гульлівай зьбянтэжанасьці:
– Нешта незразумелае. Ты на адну палову сьветлы, а на другую цёмны.
– Нічога дзіўнага. Гэта дабро і зло змагаюцца ўва мне. І падаецца, што зло бярэ верх, – спакойна прамовіў я і рушыў да дзяўчыны.
Тая акругліла вочы да сотых і зрабіла нясьмелы крок назад – гульня павінна была выглядаць пераканаўчай ня толькі з майго боку.

2 comments|post comment

navigation
[ viewing | October 16th, 2008 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement