| ШЛЯХ У ГОРАД ГРАХОЎ |
[28 Apr 2008|05:12pm] |
| [ |
music |
| |
BioRobot - Max Payne song |
] |

На Uff-by.org выкладзена добрая падборка меркаваньняў пра "трэш". Вельмі нечаканым для мяне выявілася цьверджаньне Сяргей Сыса: Сучасная беларуская літаратура не выключэньне ні ў сусветнай праекцыі,ні ў мастацкай. Я думаю, многія гэта разумеюць, таму адзначу толькі дватыповыя творы, якія чытаў не так даўно: гэта «Пятля зацятасьці» Сяргея Балахонава ды ў меншай ступені «Янкі або Астатні наезд на Літве» Клімковіча&Ахроменкі. Трэ' будзе сабрацца з духам і накухарыць такога "трэшу", што ў параўнаньні зь ім нават цемрадзь Горада Грахоў падасца яркім палудзенным сьвятлом.
|
|
| ЯШЧЭ ТРОХІ WIKI |
[28 Apr 2008|05:41pm] |
| [ |
music |
| |
Глюкі - Праграма |
] |
Нечакана ў другой беларускай Вікіпэдыі (той, што трымаецца афіцыйнага правапісу) зьявіўся артыкул пра Вашага пакорлівага а найніжэйшага служку. Як высьветлілася, з гэтым расстараўся maksim_l і зрабіў гэта 24 красавіка, то бок на мой дзень народзінаў. Вялікі дзякуй за сюрпрыз!
|
|