| СЬПЕЎ ДА ЭМАНЮЭЛЬ |
[26 Apr 2008|10:57pm] |
| [ |
music |
| |
Herve Roy - Emmanuelle Song |
] |
Эманюэль
Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль. Між душой і целам бой. Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль. Насьцярога быць адной.
А ты ж яшчэ зусім дзіця, многіх уцех ня зьведала. У дваццаць год не да разваг, бо асалод адкрыты шлях.
Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль. Між душой і целам бой. Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль. Насьцярога быць адной.
Сэрцайка жарсьць – сэнс тваіх мар. Не ўтаймаваць плоці пажар. Жаданы сон, шчасны палон, райскі спачын ты для мужчын.
Цудная бель, Эманюэль. Сэрцабіцьцё. Сьлёз праліцьцё. Шчасьце знайсьці цяжка, але будзе ў жыцьці лепш надалей.
Любасьці матыў – сэрцабіцьцё Эманюэль. Між душой і целам бой. Любасьці матыў – трапеча плоць Эманюэль. Насьцярога быць адной.
[1974?]
Пераклаў Сяргей Балахонаў у красавіку 2008 г. Арыгінальны тэкст: "Emmanuelle"
|
|