Вяртаньне на крукі свая... -- Day [entries|friends|calendar]
balachon



Akavita



[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

Я СУПЭРМАРЫЁ [24 Apr 2008|12:04am]
[ music | J:МОРС - Супермарио ]

Уладзімір Пугач

СУПЭРМАРЫЁ


Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.Wi-Fi. Трываем. Халодная піца.
На трамваі нон-стопам, з дарогі б ня зьбіцца.
За вокнамі сэрцаў мільён разарве на шматкі
сон зарніцаў.
А цмокі на правадох
спапяляюць сыгнал ад мяне да цябе.
Пункт вяртаньня. Ты тут застаешся безь сьведкаў зусім
з залюстроўем маім.

Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Я зноў на ягадках пальцаў тваіх
і аб большым ня мару я.
Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Паміж каленяў ляжалі дрыжалі далонькі.

Вайна фарматаў, агонь навальніцы.
Згінуць дзеля цябе.
Для цябе адрадзіцца.
Наўрад ці згадаеш мяне,
перагорнеш, і ўсё заіскрыцца.
Бяз воплескаў зноў
гэты монаспэктакль.
Я ня вып’ю цябе.
Я ня лягу пад скальпэль.
І ты ў паўзабытым заблытаным сьне
не ўпільнуеш мяне.

Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Я зноў на ягадках пальцаў тваіх
і аб большым ня мару я.
Я Супэрмарыё, я Супэрмарыё.
Паміж каленяў ляжалі дрыжалі далонькі ласкавыя.

2005-2006 гг.

Пераклаў Сяргей Балахонаў у красавіку 2008 г. Арыгінальны тэкст: "Супермарио".

19 comments|post comment

navigation
[ viewing | April 24th, 2008 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement