Вяртаньне на крукі свая... -- Day [entries|friends|calendar]
balachon



Akavita



[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

ЦЕЛААХОЎНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ? [11 Apr 2008|01:27pm]
[ music | Новае неба - Шостае падарожжа ]

Іду ўчора вечарам каля тэлевізара. Кідаю позірк на экран. Спыняюся, бо не магу даць веры вачам: за круглым сталом сядзяць Андрэй Хадановіч, Зьміцер Вішнёў, Андрэй Адамовіч і Юрась Барысевіч. Хадановіч разьлівае па шклянках гарэлку. Усе выпіваюць і закусваюць прысмакамі з добра накрытага стала. Агаломшана пытаю ў матулі:
– Ета спектакль ці літаратурная перадача?
– Ды якая табе перадача, – не разумее мяне мама. – Ета серыял "Целахраніцель".

3 comments|post comment

ЛІКВІДАЦЫЯ МТС [11 Apr 2008|02:05pm]
[ music | Radiohead - Paranoid Android ]

Мяркую, што супрацоўнікі Velcom былі б вельмі ўсьцешаныя, калі б ведалі, што ў школах нашай краіны на ўроках сусьветнай гісторыі і гісторыі Беларусі штогод гучыць магічнае словазлучэньне "ліквідацыя МТС".

2 comments|post comment

navigation
[ viewing | April 11th, 2008 ]
[ go | previous day|next day ]

Advertisement