Недзе а палове на шостую таксі прывезла гомельскую банду са штаб-кватэры выдавецтва Логвінава да Дома літаратара. Ад хваляваньня адольвала марская хвароба. Ля ДЛ ужо стаяла колькі чалавек. Побач праходзілі дзьве дзяўчынкі, якія глядзелі на мяне і ўсьміхаліся. "Балахонаў", - чуліся шэпты за сьпінай. Халадок бег за каўнер. Убачыў
Людзі падыходзілі і падыходзілі ў гэную маленькую Галерэю Б. Усе здаваліся такімі знаёмымі. Трэба было пачынаць. Паводле сцэнару меркаваўся выхад з завязанымі вачыма. Але адзінымі дзьвярыма, празь якія можна было прывесьці мяне "невідушчага", былі толькі ўваходныя. Гэта было дастаткова страшна. І пан Аўген Касьцюшка мяне падстрахоўваў. Я стаў ля століка, на каторым было чырвонае вядро зь белымі кветкамі (задума Галерыі Б.) і, адольваючы трымценьне, пачаў пяяць псэўданародную песьню "У канвойных вайсках..." Пасьля яе сканчэньня вочы стужку з маіх вачэй зьняла Вольга Афіцэрава (
Пасьля чарговых сьпеваў Мельнікава Марыйка Мартысевіч зьбіралася прачытаць і сваё пасланьне да мяне. Але мне давялося пайсьці пераапранацца, рыхтуючыся да анансаваных "Палескіх мядзьведзікаў". Кажуць у залі трывала няўцямная паўза, бо Марыя, канечне ж, не хацела прамаўляць у маёй адсутнасьці. І вось зьяўляемся мы (я і філёзаф Слава Цацарын) у вобразе тых самых палескіх мядзьведзікаў - апранулі скуранкі на аголеныя па пояс целы. Пачаліся траблы з музыкай. Урэшце дыск зь мінусоўкай быў запушчаны на плэеры шаноўнай Марыйкі [:-*], з калёнкі ад кампа загучэлі акорды рамштайнаўскага "Сонца", і я засьпяваў гэтую песьню па-беларуску. Сцэнка прайшла для мяне проста ў тумане. Я нікога па-просту ня бачыў (ці можа бачыў, але забыў).
Па "мядзьведзіках" хацеў уцякаць пераапранацца. Але мяне ня выпусьцілі. Я мусіў стаяць з голым валасатым пузам наросхрыст і слухаць незафіксаванае ні на якіх трывалых носьбітах пасаланьне Марыйкі. Яна жгла. Жгла і паліла. Паліла і жгла. Пра тое, што я не постмадэрніст. Пра графамана Балахона Сяргеева, што жыў у міжваеннай Беларусі, і чыімі рукапісамі я скарыстаўся. Пра маю ёй запіску з просьбай напісаць пару радкоў пра мяне імаю творчасьць (факт быў яшчэ да выданьня кнігі, і тыя Марыйкіны словы маглі б потым апынуцца на вокладцы "Імя грушы"). Пра "Імя грушы" як кніжку №0 у маёй творчай біяграфіі. І яшчэ шмат пра што. Я ўсьміхаўся, корчыў мырды і, здаецца, раз пораз пляскаў у ладкі. Мне так і карцела сказаць: "Марыйка, паўтарыце ўсё спачатку". Але не спытаў. Побач з Марыйкай сядзела
Далей была жывая дыскусія. Непрацяглая, але цікавая заявамі і пэўнымі пытаньнямі. Уладзімер Арлоў назваў сваю любімую фразу з кнігі (старонка 140-141), гаварыў пра супольных герояў яго твораў і майго "паляваньня на пачварнага парсюка". Ганна Кісьліцына казала, што на гэты момант мая творчасьць ёй сымпатычная, але намякнула, што ейныя упадабаньні рэгулярна мяняюцца. Аўген Касьцюшка баяў пра мой творчы рост на яго вачах. Валер Булгакаў заявіў, што мая творчасьць і выступ праменіцца сэксуальнай энэргіяй ды спытаў пра маё сямейнае становішча. "Клясны кіраўнік", - данеслася з залі. "Халасты", - адказаў я. Марыйка спытала ў Булгакава, ці ёсьць у яго блог. Адказу не прагучэла. Ігар Бабкоў спрабаваў высьветліць, чаму ж я наважыўся матэрыялізавацца ў Менску. Я стаў па-страшнаму тупіць і не патрапіў нармалёва адказаць. Аксана Бязлепкіна спытала пра важнасьць прылучэньня маёй творчасьці да постмадэрнісцкае плыні. Я адказаў нейкай няўцямшчынай. Калі папрасілі задаваць пытаньні з залі. Ніхто не наважыўся.
Тады прысьпеў час майго фінальнага сьпеву. Пад мінусовачку я прагарлаў "Уладзімірскі цэнтрал" у сваім перакладзе на беларускую. Як мне потым распавядалі, у многіх гледачоў быў шок. Гэтым імпрэза ня скончылася. Былі яшчэ песьні Мельнікава. А пры канцы песьню "Застацца" прасьпявала Вольга Афіцэрава. Вельмі файна атрымалася. Волечка, яшчэ раз дзякуй! Потым былі аўтографы. Яшчэ хвілін 20 гэта ўсё заняло. Жэня Манцэвіч атрымала аўтограф у нататнік. Сказала, што плянавала на іншае месца, але ўрэшце не наважылася. Заінтрыгавала. Перад самым зыходам было зроблена групавое фота: Аксана Бязлепкіна, я, Вольга Афіцэрава і Жэня Манцэвіч. Як надзіва, фота атрымалася добрым.
На неафіцыйнай частцы было чырвонае віно і сьпевы. Погляды Марыйкі (вельмі хутка зыйшла) і тэлефанаваньні-смскі з розных куткоў сінявокае Бацькаўшчыны...
ЗЫ. Пост выйшаў даўгім і каструбаватым. Хто дачытаў, той малайчына.
ЗЫ2. Молімся за
ионизатор воздуха
June 18 2006, 19:40:22 UTC 5 years ago
June 18 2006, 19:51:23 UTC 5 years ago
June 18 2006, 19:42:25 UTC 5 years ago
June 18 2006, 19:49:29 UTC 5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
June 18 2006, 20:17:56 UTC 5 years ago
прыемна,што пазналі.
а яшчэ...самым нечаканым для мяне было, што вас збіраліся запрашаць да нас, што гэтым займалася мая мама і тое што яна ўвогуле падышла:))
першыя пяць секунд я ўвогуле не ведала,як на яе рэагаваць...
June 18 2006, 20:24:27 UTC 5 years ago
І вы там былі?
А я вас ведаю?
June 18 2006, 20:30:56 UTC 5 years ago
не,хутчэй за ўсё не ведаеце.
гэта ўжо трэцяя вечарына(яшчэ Барадуліна і на філфаку) на якой я збіралася падысці пазнаёміцца,але ўсё неяк не рашалася))
а пазаўчора сядзела амаль за вамі.можа помніце,у даўгой сукенцы амаль "пад леапарда"...
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
June 18 2006, 21:10:20 UTC 5 years ago
Падыход мамы быў сапраўды нечаканым, а фраза пра бацькоўскі камітэт мяне трохі зьбянтэжыла)))
June 18 2006, 21:30:18 UTC 5 years ago
я такую прамову прыдумала,як пазнаёміцца/прадставіцца а не спатрэбілася ;)
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
June 18 2006, 20:58:21 UTC 5 years ago
June 18 2006, 21:09:32 UTC 5 years ago
June 18 2006, 21:33:50 UTC 5 years ago
бардзо пану дзенькуемы :)
June 18 2006, 21:37:07 UTC 5 years ago
ну, рады старацца:)
У мяне зь дзяцінства адна асацыяцыя на "экстра" - так назваўся нейкі адмысловы гатунак солі:)June 18 2006, 22:20:53 UTC 5 years ago
Re: ну, рады старацца:)
+1)June 19 2006, 07:38:45 UTC 5 years ago
Re: ну, рады старацца:)
о!Мазырская сІль
:))
5 years ago
June 18 2006, 22:06:57 UTC 5 years ago
June 18 2006, 22:11:25 UTC 5 years ago
June 18 2006, 22:11:04 UTC 5 years ago
як небудзь я ўсё ж такі з табой перасекусь, і набуду тваю кніжку.
June 18 2006, 22:12:40 UTC 5 years ago
June 19 2006, 06:43:22 UTC 5 years ago
June 19 2006, 13:06:12 UTC 5 years ago
June 19 2006, 07:40:19 UTC 5 years ago
Дарэчы, што наконт КУПАЛЬЛЯ-2006 чуваць?
June 19 2006, 13:08:04 UTC 5 years ago
а пра купальле ў талакоўскім фармаце забудзь. няма таго, што раньш было. хаця... не наўрад ці. ніхто з былой талакошскай банды гэтым займацца ня будзе. усе сталі вельмі дарослымі і сур'ёзнымі.
June 20 2006, 07:01:02 UTC 5 years ago
June 20 2006, 11:21:31 UTC 5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago
5 years ago