Вяртаньне на крукі свая... [entries|friends|calendar]
balachon



Akavita



[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

ІМЯ ГРУШЫ | NAME OF PEAR | ИМЯ ГРУШИ [22 Dec 2010|05:29pm]
[ music | Лінія разрыву #18 - Імя грушы ]

Імя грушы

У суседнім пакойчыку ціхамірна ляжаць пару пачкаў з кнігай "Імя грушы". Хто яшчэ не набыў, калі ласка, замаўляйце проста тут. Комэнты скрыняцца. Аўтограф і апэратыўнасьць гарантуюцца.



Галасуем за гурт Naka!




Блог да лепшых часоў вядзецца нерэгулярна




Гэтую старонку блога наведваюць
free counters
post comment

НЕ ЗАБУДЗЬ ПРЫДБАЦЬ І КУЛЬТУРНА СПАЖЫЦЬ! [02 Aug 2010|08:27pm]
[ music | Тарас Чубай - Лента За Лентою ]

Бываю і вось такі [06 Feb 2010|08:08pm]
[ music | Ennio Morricone - Malena ]

Сяргей Балахонаў | Siarhiej Bałachonaŭ

Аз есьм. Для разагрэву публікі пакуль толькі адна картачка з сённняшняга вечара сустрэч выпускнікоў. Хто не ў курсе тлумачу, што ў першую суботу лютага я сустракаюся штогод не з тымі людзьмі, з якімі сам вучыўся, а з тымі, якіх спрабаваў вучыць.

16 comments|post comment

Паралельнае [06 Feb 2010|12:17pm]
[ music | Burzum - Dunkelheit ]

Вечары сустрэч выпускнікоў, чым далей, тым болей мне нагадваюць радуніцу. Адно не заўсёды бывае зразумелым, хто каго там памінае.

15 comments|post comment

Кудзесніцы [05 Feb 2010|08:45pm]
[ music | Linkin Park - ONE step CLOSER [ humble bro.. ]

Дзевяцікласніцы. Сядзяць за партай. Адна з дапамогай стэплера прымацоўвае аркушык да адной са старонак сшытка, клацаючы сашчэпкі па перыметру. Другая ўважліва на яе глядзіць і кажа: "Кудзесніца. Цябе замуж возьмуць. А мяне не".

24 comments|post comment

Прыказка пра Андропава [05 Feb 2010|08:26pm]
[ music | Кино - Война ]

Па тэлеку нешта пра Андропава. Бацька раптоўна прыпамінае прыказку тых часоў: "Андропаў не аднаго ухлопаў". Ніколі яе не чуў і нідзе не сустракаў раней. Паспрабаваў знайсці ў сеціве, прынамсі, рускамоўны варыянт, але і яго не здолеў адшукаць.

33 comments|post comment

Кот цёзкі жонкі Францішка Скарыны... [01 Feb 2010|11:31pm]
Кот цёзкі жонкі Францішка Скарыны

...чыста не заўважае ў вашым абліччы рысаў першадрукара.
4 comments|post comment

Устыла [28 Jan 2010|09:06pm]
[ music | Gemini (Bjorn&Benny Project) - Mio My Mio ]

Забрытаў сябе ў думцы: устыла мне гэтае блогерства.

5 comments|post comment

Уяўнасць страты [27 Jan 2010|04:22pm]
[ music | Enya - Lothlórien ]

Бывае, што ідзеш ці едзеш і раптам схамянешся: "А дзе мой мабільнік? Ці не пакінуў я яго выпадкова недзе?" Схамянуўшыся, міжволі цягнеш руку да кішэні, каб спраўдзіць наяўнасць тэлефона, дарма, што ў вушах гучыць музыка, якую слухаеш праз навушнікі падлучаныя да таго самага мабільніка.

6 comments|post comment

Марозны дзень на гомельскай ускраіне [26 Jan 2010|11:32pm]
Беларуская зіма. Belarusian winter

студзень 2010 г.
3 comments|post comment

Рускія і немцы [26 Jan 2010|08:17pm]
[ music | U96 - Night In Motion ]

Рускія

Немцы

Аўтар здымкаў [info]photoglance.

Болей фатаграфій з ваенна-гістарычных рэканструкцый, што адбываліся летась пад Гомелем, можна пабачыць у ягоным посце.

3 comments|post comment

Naka зрабіла кліп на "Бяжы" [26 Jan 2010|07:48pm]
[ music | Naka - Бяжы ]

Відэа на "Беги" і "Бяжы" рабіліся адначасова. Але асаблівую нюансіроўку беларускай мовы ў варыянце "Бяжы" было вырашана ўраўнаважыць спецыфічнай – аніміраванай – тэхнікай выявы. Нягледзячы на мноства дадатковых сэнсаў, якія прапаноўвае відэакліп, галоўныя ідэя роліка, што хаваецца за яскравымі колерамі, вельмі простая – быць шчырым перад самім сабой.
Адсюль
3 comments|post comment

Гомельскі кшталт [26 Jan 2010|07:59am]
[ music | Песняры - Ружы цвет ]

Снег

Мне падабаецца выраз гомельскі кшталт. Пад яго можна падагнаць які хочаш гомельскі вычуд ці банальнасць. Ім жа можна адгарадзіцца ад нягеглых ускліцанняў пра за што любіць гэты Гомель! За тое самае, панове.

На здымку вышэй: від на вуліцу Працоўную з боку агараджы драматычнага тэатру. Фота зроблена мной сёлета адным са студзеньскіх дзянькоў.

3 comments|post comment

10 гадоў, як і не было [25 Jan 2010|05:20pm]
[ music | Unreal - KR-Serenity ]

Як што ў войска мяне забіралі двойчы, дакладна згадаць падзеі раніцы 25 студзеня 2000 года я не магу. Верагодна, што ўсё было, як і першым разам. Толькі я больш удала абыйшоў усіх дактароў. А можа ім хапіла вынікаў ранейшага агляду? Так ці не, але я сядзеў у аўдыторыі абласнога зборнага пункту і чакаў, калі добрыя дзядзькі ў пагонах няправільна назавуць маё прозвішча. Назвалі. Паправіліся. Паклікалі ў нейкі кабінет. "Не желаете лі послужіть во внутренніх войсках?" – спыталі плямістыя цені там. Хіба ў мяне ёсць выбар? На асабовай справе стаціь грыф на размеркаванне ў войскі МУС у Гомелі. Што яшчэ ад мяне хочуць? "Желаю", – кажу я, не падазраючы падкопу. Мяне кудысці вядуць.

далей )

5 comments|post comment

Пад'езд, зіма і дзіўныя грымзолі [25 Jan 2010|06:45am]
[ music | Max Payne - Mona Theme | Powered by Last.fm ]

Пад'езд, зіма і дзіўныя грымзолі

Гомель. Цэнтр горада.

Студзень 2010 г.

5 comments|post comment

Той самы звярынец [24 Jan 2010|08:08pm]
[ music | ТНМ Конго - По радіо співали москалі | Powered by Last.fm ]

True flamingo!

Гадоў пяць таму я згадваў гэты вандроўны расійскі звярынец у адным са сваіх эсэ. З тых часоў мала што перамянілася. Хіба што шчыты з дзвюгаловымі птушкамі сталі размяшчаць тршкі далей ад над надпісу "Фламинго".

6 comments|post comment

Палацавая вежа [23 Jan 2010|06:12pm]
[ music | Я нарадзіўся тут - Люблю наш край ]

Вежа палацу Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі. Rumyantsew & Paskevich Palace Tower in Homiel

Вежа гомельскага палацу ХІХ ст. Гадзіннік на ёй ужо ў нашы часы іграў мелодыю з песні "Люблю наш край, старонку гэту". Але не так даўно нехта вырашыў, што яна там гучаць не павінна. Ясна, што хваласпевы царскім палкаводцам у палацавым інтэр'еры гучаць больш аўтэнтычна, а нейкі там наш край - агістарычная набрыдзь. Тым і жывем.

+ 2 фота )

10 comments|post comment

Беларуская марозная матэматыка [22 Jan 2010|09:34pm]
[ music | F.R. David - Words ]

У 17:26 з будынку "Гомельграмадзянпраект" выйшлі 15 працаўніц і накіраваліся да прыпынку "Цырк". У 17:28 на пешаходным пераходзе, які знаходзіцца за 10 метраў ад дзвярэй "Гомельграмадзянпраект" да працаўніц далучыўся 1 настаўнік, які да таго часу адолеў 550 метраў дарогі, выйшаўшы са школы ў 17:23. Пытанне: хто першым апынецца на прыпынку "Цырк", калі адлегласць ад пераходу да прыпынку складае 225 метраў, тэмпература паветра – мінус 20 градусаў Цэльсія, а жаданне як мага хутчэй быць дома ва ўсіх аднолькава неімавернае?

15 comments|post comment

Які канец лепшы? [22 Jan 2010|11:01am]
[ music | DJ Mike Llama - Llama Whippin' Intro ]

Сядзяць дзве дзяўчыны і разважаюць пра верагоднасць канца свету ў 2012 годзе. Згадваюць розныя варыянты апакаліпсісу: патоп, ядзерную вайну... Урэшце адна так цяжка манерна ўздыхае і кажа: "Всё-таки лучше потоп, чем ядерная война".

23 comments|post comment

З пераднавагодняга [21 Jan 2010|09:05pm]
[ music | Барто - Танки И Пантеры ]

Балахонаў Вакула
Вось такога мяне сфоткала каляжанка ў адзін з апошніх дзянькоў мінулага года.

8 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement